Валерыя Кустава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валерыя Кустава
Valeryja Kustava, 2012.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1984(1984-10-09)[1] (34 гады)
Месца нараджэння:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: эсэіст, літаратуразнавец, пісьменніца, перакладчыца, паэтэса
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Валерыя Кустава на канцэрце Салідарныя з Беларуссю ў Варшаве, Польшча, 2014 год

Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нар. 9 кастрычніка 1985[2], Мінск) — беларускі паэт, літаратар, сцэнарыст, тэлевядучая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў ДМШ № 9, скончыла ДМШ № 19 па класе скрыпкі і фартэпіяна. Вучылася ў Ліцэі з тэатральным ухілам № 136, скончыла беларускамоўны клас тэатральнага ліцэя (былая СШ № 211, 2002). Наведвала Беларускі калегіум — аддзяленне «філасофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Мінску (2003), БДУКіМ (2007, дыплом з адзнакай, спецыяльнасць «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2012, спецыяльнасць «Кіназнаўства», спецыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:

  • Першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў у часопісе «Бярозка» (№ 9—10, 1992);
  • Першы зборнік паэзіі «Кроў Сусвету», з прадмовай В. Жуковіча быў надрукаваны ў 11 гадоў;
  • Секцыю паэзіі СБП прайшла ў 16 гадоў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі, Швецыі і інш. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Сама перакладае з беларускай, рускай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.

Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філасофска-сур'ёзных да правакацыйна-хуліганскіх[3].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кроў Сусвету: вершы; Прадм. В. Жуковіча. — Мн.: Маст. літ., 1996. — с. 175.
  • Каб неба сагрэць…: вершы; Прадм. Р. Барадуліна. — Мн.: Маст.літ., 2004. — 87 с.
  • Тамсама: вершы. — Мн.: Маст. літ., 2006. — с. 150.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за кнігу «Кроў Сусвету»;
  • Дыпламант II форума творчай моладзі «ХХІ стагоддзе — музыка надзеі» (1997);
  • Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЕСКА ў Парыжы (2000);
  • Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001);
  • Лаўрэат cтыпендыі імя Кандрата Крапівы (2003—2004) для маладых драматургаў;
  • Стыпендыят Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009);
  • Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» за 2009 год;
  • Удзельнік Літаратурнага калоквіуму ў Берліне, Германія (2010)
  • Пераможца Рэспубліканскага конкурсу маладзёжнай журналістыкі «Твой Стыль» (Гродна, 2012)
  • Удзельнік Міжнароднага Дому пісьменнікаў і перакладчыкаў у Вентспілсе, Латвія (2012)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]