Перайсці да зместу

Валоскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Валоскі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850036
Валоскі (Беларусь)
Валоскі
Валоскі
Валоскі (Брэсцкая вобласць)
Валоскі
Валоскі
Валоскі (Брэсцкі раён)
Валоскі
Валоскі

Вало́скі[2] (трансліт.: Valoski, руск.: Волоски) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

У XIX стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе Валоскі адносіліся да Харытонаўскай сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

8 мая 1970 года вёска Валоскі з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсавета[3].

  • 29 сялянскіх душ (1858)
  • 8 двароў, 51 жыхар (1897)
  • 55 жыхароў (1905)
  • 9 двароў, 37 жыхароў (1921)
  • 41 жыхар (1959)
  • 34 жыхары (1970)
  • 7 гаспадарак, 20 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).