Перайсці да зместу

Бярдычы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бярдычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 76 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850006
Бярдычы на карце Беларусі ±
Бярдычы (Беларусь)
Бярдычы
Бярдычы (Брэсцкая вобласць)
Бярдычы

Бярды́чы[1] (трансліт.: Biardyčy, руск.: Бердычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на паўночны ўсход ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе ў Збірогскім войтаўстве Берасцейскага староства. У сяле налічвалася 13 жыхароў, якія мелі 15 валок зямлі. Сяляне плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, а таксама натуральную даніну.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1818 годзе ў складзе казённага маёнтка Цюхінічы.

У 1905 годзе вёска і маёнтак у Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 17 двароў, загубілі 32 мірных жыхароў; 3 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.

  • 68 мужчын, 82 жанчыны (1818)
  • 42 двары, 283 жыхары (1897)
  • 298 жыхароў (вёска) і 12 жыхароў (маёнтак) (1905)
  • 20 двароў, 108 жыхароў (1921)
  • 58 двароў, 318 жыхароў (1941)
  • 201 жыхар (1959)
  • 132 жыхары (1970)
  • 29 гаспадарак, 43 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.