Забярэззе (Брэсцкі раён)
Вёска
Забярэззе
| ||||||||||||||||||||||||||||
Забярэ́ззе[1] (трансліт.: Zabiarezzie, руск.: Заберезье) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — аг. Чэрні).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі вядома як фальварак у Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. З 1890 года ўласнасць М. Бекмана, які меў тут 382 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
8 мая 1970 года вёска Забярэззе з Тэльмінскага сельсавета перададзена ў склад Чэрнінскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 33 жыхары (1905)
- 3 двары, 14 жыхароў (1921)
- 41 жыхар (1959)
- 22 жыхары (1970)
- 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2005)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2009)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2019)
- 9 гаспадарак, 19 жыхароў (2026)[3]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі вёскі Забярэззе
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).
- ↑ Пашпарт Чэрнінскага сельскага Савета Архівавана 25 жніўня 2026. (руск.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забярэззе (Брэсцкі раён)
