Вялікая Курніца
Вёска
Вялікая Курніца
|
Вялі́кая Курні́ца[1] (трансліт.: Vialikaja Kurnica, руск.: Великая Курница) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчана за 13 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У пісьмовых крыніцах XVII стагоддзя вёска ўпамінаецца ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. З 1698 года ўладанне Чартарыйскіх.
У XVIII стагоддзі згадваецца ў сувязі з вызначэннем межаў з суседнімі сёламі.
У XIX стагоддзі маёнтак — дзяржаўная ўласнасць у Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.
У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі без вестак.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 286 сялянскіх душ (1858)
- 86 двароў, 497 жыхароў (1897)
- 592 жыхары (1905)
- 52 двары, 272 жыхары (1921)
- 363 жыхары (1959)
- 248 жыхароў (1970)
- 79 гаспадарак, 202 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх