Клімовічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Клімовічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225001
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212850066
Клімовічы на карце Беларусі ±
Клімовічы (Беларусь)
Клімовічы
Клімовічы (Брэсцкая вобласць)
Клімовічы

Клімо́вічы[2] (трансліт.: Klimovičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе пазначана ў актах Слонімскага земскага суда.

У XIX стагоддзі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, які належаў Ф. Ягміну. У 1858 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 139 сялянскіх душ (1858)
  • 226 жыхароў (1905)
  • 16 двароў, 114 жыхароў (1921)
  • 113 жыхары (1959)
  • 79 жыхароў (1970)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2005)

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]