Карабаны (Брэсцкі раён)
Вёска
Карабаны
| ||||||||||||||||||||
Карабаны́[1] (трансліт.: Karabany, руск.: Карабаны) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIX стагоддзі невялікая вёска, казённая ўласнасць у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе адносілася да Пяткоўскай сельскай грамады.
У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 8 рэвізскіх душ (1870)
- 6 двароў, 42 жыхары (1897)
- 29 жыхароў (1905)
- 3 двары, 22 жыхары (1921)
- 29 жыхароў (1959)
- 21 жыхар (1970)
- 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карабаны (Брэсцкі раён)