Валянціна Васілеўна Сярых
Валянціна Васілеўна Сярых | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Мікалай Іванавіч Пяйко[d] і Genrikh Litinsky[d] |
Прафесіі | кампазітарка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Валянціна Васілеўна Сяры́х[1][2] (нар. 22 чэрвеня 1951[2], Бабруйск) — беларускі кампазітар[3], стваральнік і кіраўнік першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і ваенаслужачага[5]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[5]. Скончыла музычную школу па класу фартэпіяна ў Гомелі[6]. У 1975 годзе скончыла ДМПІ імя Гнесіных (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. І. Пяйко і ў 1985 годзе аспірантуру пад кіраўніцтвам М. І. Пяйко і Г. І. Ліцінскага[3]. З 1975 года выкладала ў Мінскім інстытуце культуры, з 1985 года ў Мінскім педагагічным інстытуце, з 1986 года ў адной з музычных школ Мінска[1]. З 1991 года кіраўнік створанай ёю першай дзіцячай эстраднай вакальнай студыі «Званочак»[1].
Член Саюза кампазітараў Беларусі (1978)[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п’есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[3]. Творы Валянціны Сярых абапіраюцца на традыцыі беларускага фальклору, рускай класікі. Валянціна Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[3].
Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. Сярод дзіцячых твораў кампазітара п’еса «Танец маленькага медзведзяня», песні «Залаты карасік», «Месяц і слон», «Ручаёк», «Дабранач, сад», «Як вясна прыйшла».
Сярод твораў Валянціны Сядых: фантазія для сімфанічнага аркестра «Беларускія Каляды» (1985), канцэрціна для фартэпіяна, літаўраў і аркестра (1979), творы для фартэпіяна, трыа для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна (1977), «Марш-скерцына» для ансамбля скрыпачоў (1986), саната для габоя і фартэпіяна, вакальны цыкл «Вясковыя песні», «Рамансы на вершы М. Танка», «Рамансы на вершы М. Багдановіча», апрацоўкі беларускіх народных, італьянскіх, французскіх, нямецкіх і амерыканскіх песень.
У 1994—2000 гадах аўтар і вядучая радыёперадачы «Музычны дамок»[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г БелЭн 2002.
- ↑ а б Сярых Валянціна Васілеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ а б в г д Валянціна Васільеўна СЯРЫХ
- ↑ Сярых, Валянціна Васілеўна (кампазітар; нар. 1951)
- ↑ а б Главный учитель моей жизни (руск.)
- ↑ Гордость и слава Бобруйска. Валентина Серых Архівавана 6 кастрычніка 2020. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяры́х Валянціна Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 358. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Юденич Н. Первые шаги в трудном поиске // Сов. музыка. 1980. № 3.
- Кобец-Філімонава А. Знайсці сябе // Мастацтва Беларусі, 1988. № 2.
- Хорсун С. Светлая магія гукаў // Настаўніцкая газета. 1988. 9 ліп.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 220—221. — 703 с. — 10 000 экз.
- 70 год Беларускаму саюзу кампазітараў. — Мн., 2003. — С. 49. (Прозвішча на беларускай мове Серых)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Валянціна Васільеўна СЯРЫХ // ХОР.by
- Ковалив В. В. Серых Валентина Васильевна (руск.)
- Гордость и слава Бобруйска. Валентина Серых Архівавана 6 кастрычніка 2020. (руск.) // Сайт Бабруйскага гарадскога выканаўчага камтэта
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Беларусі
- Радыёвядучыя Беларусі