Валянцін Пятровіч Дрозд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Пятровіч Дрозд
Валянцін Пятровіч Дрозд.jpg
150
Дата нараджэння 3 (16) верасня 1906(1906-09-16)
Месца нараджэння мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні, Расійская імперыя
Дата смерці 29 студзеня 1943(1943-01-29) (36 гадоў)
Месца смерці каля Кранштата
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Naval Ensign of the Soviet Union (1935–1950).svg Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Паўночны флот ВМФ СССР
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Валянці́н Пятро́віч Дрозд (3 (16) верасня 1906, мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні29 студзеня 1943, Фінскі заліў, каля г. Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У 19381940 гадах камандаваў Паўночным флотам СССР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў на пасадзе камандзіра эскадры караблёў Балтыйскага флоту. У 1941 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве, абароне Маазунда. У канцы жніўня 1941 года кіраваў аперацыяй па прарыву сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат. Да месца прызначэння прыбыла 112 баявых караблёў, 23 транспартных і дапаможных суднаў. Удзельнік абароны Ленінграда.

29 студзеня 1943 года віцэ-адмірал Дрозд загінуў падчас артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе В. П. Дразду быў пастаўлены помнік (архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Вакар)[1].

Зноскі

  1. Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]