Васіль Аляксандравіч Струк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксандравіч Струк
Дата нараджэння 23 лістапада 1949(1949-11-23) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэрыялазнаўства і трыбалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар

Васіль Аляксандравіч Струк[2] (нар. 23 лістапада 1949) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Валожын (Мінская вобласць, Беларусь). У 1971 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 10 чэрвеня 1974 года па 15 мая 1990 года[3] працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР. Займаў пасады інжынера, малодшага навуковага супрацоўніка, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі[3]. У 1976—1979 гадах праходзіў навучанне ў аспірантуры і ў 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Создание и исследование машиностроительных антифрикционных материалов на основе модифицированных термопластов» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэмы «Трибохимическая концепция создания антифрикционных материалов на основе многотоннажно выпускаемых полимерных связующих» (кансультант — акадэмік У. А. Белы)[3]. З 1990 года В. А. Струк працуе ў Гродзескім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1991 годзе яму прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства ў машынабудаванні». Пасады ва ўніверсітэце: загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій (1991—2005), дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання (2005—2015), прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій, 16 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, больш за 150 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3]. Займаецца даследаваннем трыбатэхнічных з’яў пры стварэнні і эксплуатацыі трыбатэхнічных сістэм, тэхналогіі і матэрыялазнаўстве палімерных нанаматэрыялаў, антыфрыкцыйных матэрыялаў на аснове сумесей палімераў.

Арганізатар і навуковы кіраўнік навукова-вучэбна-вытворчага кластара «Вучэбна-метадычны цэнтр „Прамаграмаш“»[3]. Заснавальнік і навуковы кіраўнік навуковай школы «Фізіка-хімія, матэрыялазнаўства і тэхналогія палімерных нанакампазіцыйных матэрыялаў»[3]. Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара В. А. Струка абаронены больш за 20 кандыдацкіх і больш за 20 магістарскіх дысертацый[3].

Член рэдакцыйнай калегіі навуковага, вытворча-практычнага часопіса «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6. Тэхніка»[4]. Правадзейны член Міжнароднай інжынернай акадэміі[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • Материалы на основе ненасыщенных полиэфиров / Г. Г. Коляго, В. А. Струк. — Мн.: Наука и техника, 1989. — 185 с.
  • Ингибиторы изнашивания металлополимерных систем / В. А. Струк, В. А. Гольдаде, С. С. Песецкий. — М.: Химия, 1993. — 480 с.
  • Нанокомпозиционные машиностроительные материалы: опыт разработки и применения / С. В. Авдейчик, В. А. Струк, А. В. Рогачёв [и др.]. — Гродно: ГрГУ, 2006. — 570 с.
  • Карданные передачи: конструкции, материалы, применение / В. И. Кравченко, Г. А. Костюкович, В. А. Струк; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2006. — 409 с.
  • Введение в физику нанокомпозиционных машиностроительных материалов / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Гродно: ГГАУ, 2009. — 439 с.
  • Фторсодержащие ингибиторы изнашивания металлополимерных трибосистем / С. В. Авдейчик [и др.]; под ред. В. А. Струка. — Минск: Тэхналогія, 2011. — 270 с.
  • Основы научной и инновационной деятельности / С. В. Авдейчик, Л. Н. Нехорошева, В. А. Струк. — Минск: Право и экономика, 2016. — 490 с.
  • Технология модифицирования поверхностей трения деталей металлополимерных систем с применением высокоэнергетических воздействий / В. Г. Сорокин, Д. А. Прушак, Е. В. Овчинников, С. В. Авдейчик, А. В. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2011. — № 1(116). — С. 19—24.
  • Технологические принципы получения изделий из высоконаполненных фторкомпозитов / В. В. Воропаев, С. В. Авдейчик, А. А. Скаскевич, В. А. Струк // Веснік ГрДУ імя Янкі Купалы. Сер. 6, Тэхніка. — 2014. — № 1(169). — С. 108—120.
  • The phenomenon of nanostate in material science of functional composites based on industrial polymers / S. Avdeychik, V. Goldade, V. Struk, A. Antonov, A. Ikromov // Theoretical & Applied Science. — 2020. — Iss. 07. — Vol. 87. — P. 101—107.
  • Реализация феномена наносостояния в материаловедении функциональных нанокомпозитов на основе промышленных полимеров / С. В. Авдейчик, В. А. Гольдаде, В. А. Струк, А. С. Антонов, А. Г. Икромов // Электронная обработка материалов. — 2021. — № 57(1). — С. 7—18.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]