Сяргееўскае (возера, Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргееўскае
Каардынаты: 53°30′51,80″ пн. ш. 27°45′35,45″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 166,2 м
Даўжыня 2,2 км
Шырыня 1,6 км
Плошча 2,75 км²
Найбольшая глыбіня 7,5 м
Упадаюць каналы, ручаі, рака Нясвеча
Выцякаюць канал
Сяргееўскае (Беларусь)
Сяргееўскае
Сяргееўскае
Сяргееўскае (Мінская вобласць)
Сяргееўскае
Сяргееўскае

Сярге́еўскае, Сяргеевіцкае, Мухавозера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 25 км у напрамку на захад ад горада Мар'іна Горка, каля вёскі Сяргеевічы.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні 2,75 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня 7,5 м.
Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно возера выслана сапрапелем. У возера ўпадаюць рака Нясвеча[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз канал у раку Пціч.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[2].

Каля возера на ўскраіне вёскі Сяргеевічы размешчана паляўніча-рыбалоўная база Шацкай паляўнічай гаспадаркі[2].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-92
  2. 2,0 2,1 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 354. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.) 
  • Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]