Востраў Бурана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стракатая забудова Бурана

Бурана (Burano) — астраўны квартал Венецыі, размешчаны на адлегласці 7 км. ад цэнтра горада, побач з Тарчэла, з насельніцтвам каля 4000 жыхароў. Вядомы сваімі ярка афарбаванымі дамамі. З XVI стагоддзя спецыялізуецца на вытворчасці карунак. Тэхналогія вытворчасці карунак, як мяркуюць, была экспартавана венецыянцамі з Усходняга Міжземнамор'я. Выхадцам з Бурана быў знакаміты кампазітар Галупі. Да 1923 года Бурана лічыўся асобным ад Венецыі горадам, як і Мурана. Акрамя маляўнічай забудовы, турыстаў вабяць у Бурана музей венецыянскіх карункаў і царква Сан-Марціна з нахільнай 52-метровай кампанілай.

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 45°29′ пн. ш. 12°25′ у. д. / 45.483333° пн. ш. 12.416667° у. д. (G) (O) (Я)