Царква Сан-Маізэ
Каталіцкі храм | |
Царква Сан-Маізэ | |
---|---|
Basilica di San Moise | |
45°25′59″ пн. ш. 12°20′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Патрыярхат Венецыі[d] |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Архітэктар | Трэміньён Алесандра |
Першае згадванне | VIII стагоддзе |
Дата заснавання | 1682 |
Будаўніцтва | 1668—1682 гады |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква Сан-Маізэ (італ.: Basilica di San Moise) — барочная царква ў Венецыі. Першапачатковая царква VIII ст. была перабудавана ў Х ст. для нейкага Маізэ Веніера, які пажадаў прысвяціць яе свайму нябеснаму заступніку Св. Майсею. У XIV ст. да царквы была дададзеная цагляная званіца са скразной аркадай званіц. Па замове сям'і Фіні перабудавана ў 1682 Алесандра Трэміньёнам. Магутны фасад, упрыгожаны скульптарам Энрыка Мейрынгам, апявае камерцыйныя поспехі сям'і Фіні. Алтарная карціна адлюстроўвае Майсея, які атрымлівае 10 запаведзяў, высечаных з каменя. У нефе царквы знаходзіцца магіла шатландскага фінансіста Джона Лоу, а таксама мноства карцін XVII і XVIII стст. У прэсбітэрыі знаходзяцца драўляныя разьбяныя сядзенні хораў, датаваныя XVI ст. У капэле злева - карціны "Тайная вячэра" Пальмы Малодшага і "Абмыванне ног" Якапа Тынтарэта. Джон Раскін назваў царкву Сан-Маізэ самай нязграбнай пабудовай Венецыі.
Знешні
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Reclams Kunstführer Italien. Bd 2: Oberitalien Ost. Stuttgart 1965. S. 917-918.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Сан-Маізэ