Саламяны мост
Выгляд
| Славутасць | |
| Саламяны мост | |
|---|---|
| | |
| 45°26′01″ пн. ш. 12°20′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Вышыня | 2,65 м |
| Матэрыял | істрыйскі камень[d] |
Саламяны мост (італ.: Ponte della Paglia) — адзін з мастоў Венецыі праз Палацавы канал — Рыа ды Палацыа.
Знаходзіцца злева ад Палаца Дожаў. Назва моста звязана альбо з прычалам, да якога прышвартоўвалася баржа, якія прывозіла салому для турмаў, альбо з хаткай гандляра саломай, якая стаяла на гэтым месцы.
Мост быў пабудаваны ў 1360 годзе і пашыраны ў XIX стагоддзі. З гэтага месца адкрываецца хвалюючая карціна змрочнага Палацавага канала з мостам Уздыхаў, якія злучаюць Палац Дожаў з будынкам XVI стагоддзя Новых турмаў.
