Скуола Карміні
Скуола | |
Скуола Карміні | |
---|---|
Scuola Grande dei Carmini | |
45°26′02″ пн. ш. 12°19′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Венецыя |
Ордэнская прыналежнасць | ордэн кармелітаў |
Тып будынка | скуола |
Архітэктар | Лангена, Бальдасар |
Дата заснавання | IX стагоддзе |
Будаўніцтва | 1663 |
Сайт | scuolagrandecarmini.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скуола Карміні (італ.: Scuola Grande dei Carmini) — палац у Венецыі, які служыў рэзідэнцыяй аднайменнай скуоле, заснаванай у 1663 манаскім ордэнам кармелітаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак пабудаваны па праекце Бальдасарэ Лангена. У 1740 годзе Джамбатыста Цьепола атрымаў замову на роспіс столі на другім паверсе скуолы. Фрэска «Св. Сімон Сток, які атрымлівае наплечнік ордэна кармелітаў ад Дзевы Марыі і Немаўляці» лічыцца адным з шэдэўраў Цьепола. На фрэсцы намаляваная Мадонна з тварам жанчыны з нізкага класа, у бліскучай белай вопратцы і цёмна-сінім покрывам, дабраслаўляючы Сімона Стока. Побач анёл дае Сімону Стоку наплечнік. Сімон Сток пакрыты белай накідкай. Кармеліты шанавалі святога Сімона за тое, што ён адрадзіў ордэн пасля яго забароны ў Святой зямлі ў XIII стагоддзі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Guida d'Italia - Venezia, Touring Club Italiano 1987, p. 451.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скуола Карміні