Сан-Пола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раён на схеме горада
Царква Сан-Джакама дзі Рыяльта

Сан-Пола (італ.: San Polo) — адзін з шасці гістарычных раёнаў Венецыі. Размешчаны ў цэнтры, паміж раёнамі Сан-Марка і Санта-Крочэ.

Назва раёна перакладаецца як «Святы Павел», і звязана з аднайменнай царквой, якая знаходзіцца тут.

Раён мае плошчу 35 гектараў, размешчаных уздоўж Гранд-канала. Сан-Пола злучаецца з правым берагам Гранд-канала мостам Рыяльта.

З 1097 года раён выконваў функцыі гандлёвага цэнтра Венецыі.

Славутасцямі Сан-Пола з’яўляюцца царква Сан-Джакама дзі Рыяльта — самая старая царква ў горадзе, заснаваная ў IX стагоддзі, сабор Санта-Марыя Гларыёза дэі Фрары, царква Сан-Рока і Скуола Грандэ дзі Сан-Рока.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Roberto Cessi; Annibale Alberti, Rialto. L’isola, il ponte, il mercato, Bologna, 1934.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]