Чатыры тэтрархі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Venice – The Tetrarchs 03.jpg
Чатыры тэтрархі, 1-я пал. IV стагоддзя
Парфір.
Вышыня: 130 см
Сабор Святога Марка, Венецыя

Чатыры тэтрархі (італ.: Monumento ai Tetrarchi) — скульптурная кампазіцыя з цёмна-чырвонага парфіру, умантаваная ў паўднёвы фасад венецыянскага сабора Сан-Марка. Статуя была выраблена ў першай палове IV стагоддзя і з'яўлялася часткай канстанцінопальскага Філадэльфеёна, пабудаванага побач з калонай Канстанціна (сучасная плошча Чэмберліташ).

У дачыненні да таго, каго адлюстроўвае скульптура існуе дзве версіі:

Імператары-тэтрархі адлюстраваны парамі: двое аўгустаў і двое цэзараў, якія абдымаюць адзін аднаго. Гэта размяшчэнне павінна было прадэманстраваць ідэю адзінства Рымскай імперыі. Твары фігур пазбаўлены індывідуальных рыс, а сам матэрыял (парфір, шырока распаўсюджаны ў мастацтве Старажытнага Егіпта) і аналагічныя працы (напрыклад, тэтрархі з музеяў Ватыкана) дазваляюць выказаць здагадку, што твор адносіцца да ўсходняй школы рымскага мастацтва.

Падчас Чацвёртага крыжовага паходу ў 1204 годзе скульптура разам з іншымі архітэктурнымі элементамі, якія ўпрыгожылі сабор Святога Марка, была вывезена з Канстанцінопаля ў Венецыю. Яе ўстанавілі на вуглу паўднёвага фасада (у саборы гэту частку будынка займае скарбніца) сабора побач з Порта дэла Карта — парадным уваходам у Палац дожаў. Пастамент і ступню аднаго з тэтрархаў, якія адсутнічалі, узнавілі мясцовыя майстры.

У 1960-я гады пры раскопках рэштак палаца Мірэлеён ў Стамбуле быў знойдзены фрагмент ступні і пастамента, які адсутнічалі, а цяпер захоўваецца ў Археалагічным музеі Стамбула.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мария Да Вилла Урбани Собор Сан Марко — Венеция: Storti Edizioni, 2006. — ISBN 88-7666-590-0.
  • Талалай М. Венеция — Флоренция: Edizioni Kina Italia, 2005. — ISBN 88-8180-040-3.