Царква Сан-Джавані ін Брагора

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Каталіцкая царква
Царква Сан-Джавані ін Брагора
San Giovanni in Bragora
Chiesa di San Giovanni in Bragora - Venezia.jpg
Каардынаты: 45°26′03.54″ пн. ш. 12°20′48.6″ у. д. / 45.434317° пн. ш. 12.346833° у. д. (G) (O) (Я)45°26′03.54″ пн. ш. 12°20′48.6″ у. д. / 45.434317° пн. ш. 12.346833° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Італія
Горад Венецыя
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Архітэктурны стыль Готыка
Будаўніцтва VIII стагоддзеIX стагоддзе

Царква Сан-Джавані ін Брагора (італ. San Giovanni in Bragora) — царква ў Венецыі, у раёне Кастэла.

Першапачаткова царква была закладзена ў пачатку VIII стагоддзя. У IX стагоддзі дож П'етра III Кандзіяна перабудоўвае яе, каб зрабіць сховішчам мошчаў Святога Іаана Хрысціцеля.

Царква выканана ў простым гатычным стылі. Такі выгляд яна атрымала ў выніку яшчэ адной перабудовы, выкананай паміж 1475 і 1505 гадамі.

У прыдзеле злева ад галоўнага алтара знаходзіцца трыпціх Барталамеа Віварыні «Мадонна з дзіцем, св. Янам і св. Андрэем ». У царкве таксама знаходзяцца некалькі прац Чымы ды Канельяна і Альвізэ Віварыні, у тым ліку «Уваскрэсенне» (1498).

Царква вядомая тым, што ў ёй быў ахрышчаны Антоніа Вівальдзі і П'етра Барба, будучы папа рымскі Павел II. У прыходзе царквы нарадзіўся драматург Джачынта Галіна.

У цяперашні час у царквы захоўваюцца нятленныя мошчы святога патрыярха Александрыйскага Іаана Міласцівага, шып з цярновага вянка Збавіцеля, а таксама крыж з часціцамі Дрэва Святога Жыватворчага Крыжа Гасподняга, ім карыстаўся ў час набажэнстваў вялебны Сава Асвячоны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]