Палацца Барбара
Выгляд
| Славутасць | |
| Палацца Барбара | |
|---|---|
| італ.: Palazzi Barbaro | |
| | |
| 45°25′54″ пн. ш. 12°19′48″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | італьянская готыка[d] |
| Архітэктар | Antonio Gaspari[d][1] |
| Дата заснавання | каля 1425[2] і 1690-я[3] |

Палацца Барбара (італ.: Palazzo Barbaro) — два палацы, якія прылягаюць адзін да аднаго ў Венецыі на Гранд-канале ў раёне Сан-Марка. Размяшчаюцца побач з палацца Каваллі-Франкеці.
Былі пабудаваны для сямейства Барбара. Першы з двух палацаў быў пабудаваны ў гатычным стылі ў 1425 годзе, архітэктар Джавані Бон. Другі, у стылі барока быў спраектаваны ў 1694 годзе архітэктарам Антоніа Гаспары.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у стары палацца прыязджала шмат вядомых асоб. Сярод госцяў сям’і амерыканскіх мільянераў Кёртысаў з Бостана былі Роберт Браўнінг, Клод Манэ, Джон Сінгер Сарджэнт, Джэймс Уістлер. А пісьменнік Генры Джэймс напісаў у гэтым доме свой твор «Паперы Асперна».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2.
- Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Барбара
