Востраў Сумба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сумба
індан.: Pulau Sumba
Каардынаты: 9°40′00″ пд. ш. 120°00′00″ у. д. / 9.666667° пд. ш. 120° у. д. (G) (O) (Я)9°40′00″ пд. ш. 120°00′00″ у. д. / 9.666667° пд. ш. 120° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Малыя Зондскія астравы
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
АА другога ўзроўню Усходнія Малыя Зондскія астравы
Сумба (Інданезія)
Сумба
Сумба
Плошча 11 200 км²
Найвышэйшы пункт 1 225 м
Насельніцтва (2010) 685 186 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 61,177 чал./км²
Вёска на Сумбе
Вёска на Сумбе
Commons-logo.svgСумба на Вікісховішчы 

Су́мба (індан.: Pulau Sumba) — востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў. Тэрыторыя Інданезіі. Размешчаны ў Індыйскім акіяне паміж астравамі Ява (на захадзе) і востравам Ламбок і астатнімі Малымі астравамі Сундэ (Сумбава, Флорэс і Тымор). Плошча - 11 200 км². Насельніцтва (2010 г.) - 685 186 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сумба знаходзіцца на поўдні Інданезіі ў 1383 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты. Абрысамі нагадвае паўмесяц, звернуты на паўднёвы захад. Даўжыня з паўднёвага ўсходу на паўночны захад — 220 км. Найбольшая шырыня — 78 км. Праз цэнтральную частку вострава цягнецца горны хрыбет з шырокімі разломамі і суседнімі плато. Найвышэйшы пункт над узроўнем акіяна — 1225 м.

Востраў Сумба сфарміраваўся ў позні мелавы перыяд як частка буйной вулканічнай дугі. Актыўнасць мясцовых вулканаў скончылася каля 31 млн гадоў таму. Каля 16 млн гадоў таму Сумба аддзялілася ад адзінай дугі і паступова стала перамяшчацца на паўднёвы захад з хуткасцю 50 мм у год. Гэты рух скончыўся каля 7 млн гадоў таму.

Паверхня складаецца пераважна з пясчанікаў і аргілітаў, ёсць выхады вулканічных парод. Рэкі кароткія, парожыстыя. Сумба месціцца ў зоне частых землятрусаў і цунамі.

На Сумбе дамінуе засушлівы экватарыяльны клімат з 2 выразнымі сезонамі — сухім з чэрвеня да кастрычніка і вільготным з лістапада да сакавіка. Найбольшая колькасць ападкаў на паўднёвым захадзе — 1600 мм у год. На паўночным усходзе сярэднегадавы паказчык ападкаў не перавышае 600 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым востраў Сумба пакрывалі лісцяныя мусонныя лясы. Аднак у выніку экстэнсіўнага земляробства, якое суправаджалася выпальваннем дрэў, іх плошча скарацілася да 10% паверхні. У асноўным яны растуць на схілах гор, на ўсходзе — уздоўж яраў, дзе суседнічаюць з саваннамі. Вырубукі і выпальванні працягваюцца. Толькі 3% плошчы Сумбы знаходзіцца пад аховай.

Фаўна прадстаўлена 17 відамі сысуноў, 180 відамі птушак, 12 з якіх — эндэмікі, рэптыліямі, шматлікімі казуркамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хаця сістэматычныя археалагічныя раскопкі праводзяцца на востраве Сумба з 1970-х гг., яго старажытная гісторыя амаль не вядома. Як паказваюць даследаванні генетыкаў і лінгвістаў, прамымі продкамі сучасных сумбанцаў былі старажытныя аўстранезійцы. Першапачаткова яны насялілі паўночныя берагі, пасля — астатнія часткі вострава. На Сумбе доўгі час захоўвалася традыцыя ўзвядзення мегалітычных помнікаў. Найбольш вядомы з іх — Анакаланг.

Да сярэдзіны 2 тысячагоддзя н. э. насельніцтва Сумбы было ўцягнута ў міжнародны гандаль. Адсюль вывозілі духмяныя віды драўніны, тэкстыль, рабоў, увозілі жалеза, фаянс, срэбра. Магчыма, дзякуючы арабскім гандлярам на Сумбу трапілі коні. Мяркуюць, што ў познім сярэднявеччы частка вострава знаходзілася ў залежнасці ад яванскай імперыі Маджапахіт. У 1522 г. востраў Сумба ўпершыню з'явіўся на партугальскіх картах пад назвай Чэндан. Тэрыторыя вострава была падзелена паміж некалькімі дзяржаўнымі аб'яднаннямі, што несупынна вялі войны, дзякуючы якім квітнеў гандаль рабамі.

У 1866 г. Сумба была далучана да каланіяльных валоданняў Галандскай Ост-Індскай кампаніі. Каланіяльная адміністрацыя першапачаткова імкнулася кіраваць праз раду правадыроў, але тыя практычна не падпарадкоўваліся ёй. У 1901 г. успыхнуў узброены канфлікт, пасля якога галандскія чыноўнікі забаранілі войны, адмянілі рабства, пачалі збіраць падаткі на будаўніцтва дарог. Вялася актыўная місіянерская дзейнасць, што, аднак, не перашкодзіла захаванню мясцовай рэлігіі марапу. Уцягванне тубыльцаў у дарожныя працы, а таксама адміністрацыйнае і царкоўнае кіраванне садзейнічала стварэнню адукаванага пласта насельніцтва.

Пасля II Сусветнай вайны большасць чыноўнікаў мясцовага паходжання падтрымала барацьбу Інданезіі за незалежнасць. У 1949 г. Сумба стала часткай гэтай дзяржавы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Асноўную частку насельніцтва складае народ сумба. Існуе выразны падзел паміж традыцыйнымі культурамі і мовамі насельнікаў заходняй і ўсходняй частак вострава. Асноўная рэлігіяхрысціянства. Акрамя таго, пашырана мясцовая рэлігія марапу.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Сумба — адзін з найбяднейшых рэгіёнаў Інданезіі. Значная частка насельніцтва жыве ў вёсках, дзе адчуваецца недахоп пітной вады і медыцынскага абслугоўвання. Асноўныя галіны эканомікісельская гаспадарка, ручная вытворчасць тэкстылю, паступова развіваецца турызм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]