Востраў Ушэсця

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Ушэсця
Ascension Island
Ascension island be.png
Каардынаты: Каардынаты: 7°56′33″ пд. ш. 14°22′05″ з. д. / 7.9425° пд. ш. 14.368056° з. д. (G) (O) (Я)7°56′33″ пд. ш. 14°22′05″ з. д. / 7.9425° пд. ш. 14.368056° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Атлантычны акіян
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
АА першага ўзроўня Брытанскія заморскія тэрыторыі
Востраў Ушэсця (Атлантычны акіян)
Востраў Ушэсця
Востраў Ушэсця
Няма старонкі Шаблон:На карце/Вялікабрытанія Брытанскія заморскія тэрыторыі
Плошча 91 км²
Насельніцтва 1 100 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 12,088 чал./км²
Знешні выгляд
Commons-logo.svgВостраў Ушэсця на Вікісховішчы 

Востраў Ушэсця, таксама Востраў Узнясення (англ. Ascension Island) - востраў у Атлантычным акіяне, уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Агульная плошча - 91 кв. км. Насельніцтва - 1100 чал. (2005 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што першаадкрывальнікам вострава з'яўлецца партугальскі мараплавец Жуан да Нова, які ўбачыў востраў у 1501 г. У 1503 г. ён быў паўторна адкрыты іншым партугальцам Афонсу дэ Альбукерке ў дзень Ушэсця Гасподня, адкуль і ўзнікла яго назва. У 1701 г. востраў быў даследаваны Вільямам Дампірам. Хаця людзі рэдка высаджваліся на беразе, у XVIII ст. востраў Ушэсця з'яўляўся своеасаблівым месцам сустрэчы для пірацкіх і ваенных караблёў з розных краін.

У 1815 г., калі на востраў Святой Алены быў сасланы Напалеон I Банапарт, брытанскія ўлады палічылі мэтазгодным таксама стварыць ваенную базу на востраве Ушэсця. 22 кастрычніка 1815 г. ён быў анексаваны Вялікабрытаніяй. Першапачаткова ў спісах каралеўскіх ваенна-марскіх сіл востраў пазначаўся як каменны карабель "Ушэсце" з класіфікацыяй "ваенны шлюп меньшага класу". Востраў выкарыстоўваўся як база для забеспячэння брытанскіх караблёў, што патруліравалі ў Гвінейскім заліве.

У 1836 г. сюды наведваўся Ч. Дарвін.

У 1899 г. праз востраў прайшоў падводны кабель, які злучаў Вялікабрытанію з Паўднёвай Афрыкай.

У 1922 г. востраў Ушэсця быў фармальна далучаны да вострава Святой Алены. Такім чынам, тут усталёўвалася цывільнае кіраўніцтва.

Пад час II Сусветнай вайны на востраве быў пабудаваны аэрапорт Вайдэвейк, былі размешчаны амерыканскія ваенныя, якія абслугоўвалі бяспечныя пералёты ў Афрыку і Еўропу. У сувязі з падзеямі Халоднай вайны амерыканскія ваенныя ў 1956 г. вярнуліся зноў. У 1982 г. Вялікабрытанія выкарыстоўвала востраў для вядзення вайны з Аргенцінай.

1 верасня 2009 г. пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя, якая фармальна зраўнавала правы вострава Ушэсця з востравам Святой Алены ў складзе брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ушэсця значна аддалены ад буйных масіваў сушы - 1600 км ад узбярэжжа Афрыкі і 2250 км ад узбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Утвораны вулканічнай дзейнасцю каля 50 тыс. гадоў таму. Але ў перыяд пасля адкрыцця вывяржэнняў не назіралася.

Большае частка паверхні ўяўляе сабой застылыя вулканічныя конусы і лававыя струмені. Усяго налічваецца 44 малых і вялікіх кратараў. Найвышэйшая кропка - пік Зялёнай (Грын) гары (859 м.). Берагі абрывістыя. На паўночным захадзе ў зал. Кларэнс размешчаны адзіны пляж Лонгбіч.

Сталых паверхневых вод няма. Дзякуючы дажджавым водам узімку ўтвараецца толькі так званы ручай Дампіра.

Флора[правіць | правіць зыходнік]

У мінулым востаў Ушэсця быў пакрыты аўтахтоннай расліннасцю. Аднак партугальцы выпусцілі на яго коз і іншых жывёлін, якія вынішчылі мясцовую флору. У кан. XVIII ст. востраў нагадваў пустыню. Захаваліся толькі нешматлікія папараці, багаткі, кававыя. "Знежывеласць гэтага месца пераўзыходзіць усе жахі Вогненнай Зямлі i вострава Вялікадня", - пісаў Джэймс Кук.

Пасля пачатку каланізацыі былі ўвезены расліны з іншых краін, у тым ліку кактусы, алоэ, бамбук, норфалкская хвоя і інш. У 2005 г. створаны нацыянальны парк "Грын Маўнт" на Зялёнай гары, дзе інтрадуцыраваныя расліны ствараюць адзіны на востраве лясны масіў.

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні вучоных паказалі, што востраў Ушэсця раней насялялі вымерлыя да нашага часу віды пінгвінаў і альбатросаў. Не вядома, ці звязана іх знікненне са з'яўленнем чалавека. Ужо ў ХІХ ст. з-за здзічэлых катоў знік аўтахтонны від драчоў.

Берагі вострава да сёй пары прыцягваюць мноства зялёных чарапах, а таксама марскіх птушак, у тым ліку олушаў, крачак, фаэтонаў (птушак-боцманаў), фрэгатаў і г. д. Да сяр. ХХ ст. мяса чарапах і яйкі птушак, асабліва крачак, складалі асноўную частку ежы пасяленцаў. Добра захаваліся мясцовыя сухапутныя крабы, на якіх у мінулым палявалі з дробнакалібернымі стрэльбамі.

Аднак большасць жывёлін была інтрадуцыравана, у тым ліку вераб'і, кенары, цацаркі, яшчаркі, хатнія жывёлы. У розныя часы на востраве жылі здзічэлыя козы, каровы, авечкі, каты, сабакі, але ўжо ў XIX - пач. XX стст. яны былі практычна вынішчаныя. Разам з чалавекам на востраў патрапілі прусакі, мышы і пацукі. Дробныя мышы звычайна насяляюць лававыя палі. Ч. Дарвін апісаў два віды мясцовых пацукоў - чорных, якія жывуць на ўсёй тэрыторыі вострава, і дробных карычневых, што селяцца каля чалавека. Ён лічыў, што продкамі абодвух відаў былі еўрапейскія пацукі, але іх воблік змяніўся з-за прыстасаванасці да розных умоў, якія маюцца на востраве.

Не ўсе інтрадуцыраваныя віды прыжыліся аднолькава добра. Так, увезеныя сюды гракі пакінулі востраў Ушэсця пасля першай жа яйкакладкі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Аснова эканомікі — абслугоўванне камунікацый, метэаралагічнай станцыі і ваенных частак ЗША i Вялікабрытаніі. Пэўны прыбытак дае выпуск паштовых марак.

З 1976 г. на востраве карыстаюцца фунтам Святой Алены.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ушэсця ўваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья ў якасці адной з яго трох раўнапраўных адміністрацыйных частак. Згодна канстытуцыі, прынятай 1 верасня 2009 г., губернатар Святой Алены з'яўляецца прадстаўніком брытанскай манархіі. На востраве ён прадстаўлены адміністратарам. Заканадаўчая ўлада належыць Савету Ушэсця, які існуе з 2002 г. і складаецца з 5 усеагульна абраных членаў.

Палітычных партый і арганізацый няма.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]