Вуліца Дамброўскага (Гродна)
Вуліца Дамброўскага Гродна | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Фарты |
Вуліца Дамброўскага — вуліца ў Гродна ў мікрараёне Фарты.
Названая ў гонар Яраслава Дамброўскага — аднога з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў Ленінскім раёне на паўночна-заходняй частцы горада ў мікрараене Фарты. Пачынаецца ад кругавога скрыжавання з бульварам Ленінскага Камсамола на поўнач, праз 1,2 км паварочвае на ўсход, заканчваецца праз 500 метраў на скрыжаванні вуліц Урублеўскага і Багуцкага.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца ўзнікла ў савецкі час, носіць назву ад часу стварэння.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цалкам складаецца з нумароў на няцотнай старане. На цотнай старане месціцца лясны масіў Пышкі, далей сельскагаспадарчыя землі. Жылыя дамы амаль цалкам пяціпавярховыя «хрушчоўкі».
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па ўсей даўжыні вуліцы ходзяць аўтобусы № 7, 28. На павароце вуліцы знаходзіцца канечны прыпынак аўтобуснага маршруту № 20.