Вытворчасць яблыкаў у Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яблыневы сад у Маладзечанскім раёне

Вытворчасць яблыкаў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем яблыкаў у адмысловых гаспадарках на тэрыторыі краіны.

Яблыня пераважае ўсе астатнія культуры ў структуры пладова-ягадных насаджэнняў краіны. Яе пасадкі займаюць каля 55 % усёй плошчы[1].

Валавы збор[правіць | правіць зыходнік]

Валавы збор яблыкаў у тыс. тон[2]. У Беларусі адзначаецца скарачэнне плошчы насаджэнняў, што звязана з раскарчоўкай непрадуктыўных насаджэнняў для наступнай закладкі новых насаджэнняў у рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016—2020 гады (прадугледжана штогадовая пасадка розных садоў на плошчы 500 га)[3].

Ёмістасць рынка[правіць | правіць зыходнік]

На 2017 год баланс попыту і прапановы на яблыкі выглядаў так[4]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
Тысяч тон 327,9 58,6 483,5 752,8
% 43,6

Варта адзначыць, што ў перыяд міжсезоння (лістапад — чэрвень) аб’ёмы паставак яблыкаў кратна (у 2-3 разы) перавышаюць аб’ёмы паставак у летні перыяд, што ўскосна паказвае на недастатковасць магутнасцяў захоўвання яблыкаў на працягу года.

Імпарт яблыкаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС, тыс. тон[5].

Такім чынам, можна бачыць, што магутнасць вытворчасці нават напалову не забяспечвае ўнутраныя патрэбы насельніцтва.

Зноскі