Птушкагадоўля ў Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Фота з выстаўкі Белагра-2019

Птушкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй сельскагаспадарчых птушак. Галоўнымі прадуктамі птушкагадоўлі з’яўляюцца мяса, яйкі, пух і пер’е.

Беларусь поўнасцю забяспечвае ўласныя патрэбы па вытворчасці мяса птушкі[1].

Структура птушкафабрык[правіць | правіць зыходнік]

У 2015-16 гадах былі ўведзеныя ў эксплуатацыю буйныя птушкафабрыкі на 210 тыс. кур-нясушак у суме. У 2010-2016 гадах было пабудавана некалькі птушкафабрык мяснога напрамку агульнай магутнасцю 27,1 млн галоў у год[2].

У Беларусі на 2017 год налічвалася 19 птушкафабрык па вырошчванні кур, з якіх 11 — бройлернага накірунку, а 8 — яечнага. Таксама мелася 4 птушкафабрыкі па вырошчванні індычкі і дзве па вырошчванні гусей і качак[3].

Акрамя гэтага ў Беларусі працуюць 12 племянных прадпрыемстваў[4].

Пагалоўе[правіць | правіць зыходнік]

Пагалоўе дамашніх птушак (без фермераў і індывідуальных гаспадарак)

У беларускіх гаспадарках усіх відаў змяшчалася (2014) 45,7 млн галоў птушкі ўсіх відаў (40 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях, 5,6 млн у асабістых гаспадарках)[5]. Да 2017 года колькасць галоў птушкі вырасла да 49,5 млн (44,3 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях і 5,1 млн у асабістых гаспадарках)[6]. Па пагалоўю птушкі лідзіруе Мінская вобласць - 15,8 млн. У астатніх абласцях пагалоўе птушкі вагаецца ад 5 да 7 млн галоў[7]. У некалькіх раёнах пагалоўе птушкі перавышае 1 млн: у Магілёўскім - 5,1 млн, на Смалявіцкім - 4,5 млн, у Баранавіцкім - 4,1 млн, у Гродзенскім - за 3,8 млн, у Мінскім - за 3,3 млн, у Дзяржынскім - 3,2 млн, у Віцебскім - за 2,8 млн, у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім - па 1,8 мільёна, у Салігорскім - 1,5 млн[8].

Дыяграма паказвае дынаміку пагалоўя сельскагаспадарчай птушкі ў Беларусі у млн. галоў[9].

Вытворчасць мяса[правіць | правіць зыходнік]

Табліца паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі у млн. галоў[10].

Паралельна з ростам пагалоўя птушкі ў 2010-я гады істотна вырасла яе рэалізацыя на забой:

2012 2013 2014 2015 2016
Птушка (у забойнай вазе), тыс. тон 423,3 458,8 422,1 445,6 457,7
Удзельная вага птушкі ў агульнай вытворчасці жывёлы і птушкі, % 38,8 39,1 39,3 38,8 39,1
Год Усяго
(тыс. т)[11][12]
Δ Буйнымі с/г
арганізацыямі
Фермерамі Гаспадаркамі
насельніцтва
2010 347 338 3 6
2011 400 +15% 386 3 12
2012 470 +17,5% 457 3 11
2013 510 +8,5% 497 3 10
2014 563 +10,5% 548 3 12
2015 603 +7% 589 3 12
2016 617 +2% 603 3 11
2017 651 +5,5% 638 3 11
2018 685 +5,1% 671 4 10

Дыяграма паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі на душу насельніцтва, кг[13].

Вытворчасць яек[правіць | правіць зыходнік]

Певень і некалькі кур (бацькоўскія формы) яечнага кросу(руск.) бел. «хай-лайн карычневы» Шчучынскай птушкафабрыкі на выстаўцы «Белагра-2019»

У 2016 годзе гаспадаркі ўсіх катэгорый Рэспублікі Беларусь вырабілі 3665 млн яек, у тым ліку 2879 млн вырабілі буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, 785 млн — асабістыя гаспадаркі насельніцтва, 1,2 млн — фермерскія гаспадаркі. Больш за ўсё яек вырабілі гаспадаркі Мінскай вобласці (1168 млн, або 32 %). У гаспадарках Брэсцкай вобласці было выраблена 622 млн яек, Віцебскай вобласці — 530 млн, у астатніх абласцях — 400—490 млн[14].

Вытворчасць яек па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак[15][16][17]:

Эканамічныя паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць мяса птушкі і яек у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца ўстойлівай станоўчай рэнтабельнасцю, што выгадна адрознівае птушкагадоўлю ад вытворчасці свініны і ялавічыны. У 2018 годзе рэнтабельнасць птушкагадоўчых прадпрыемстваў склала ў сярэднім 4,8 % па мясе птушкі і 4,5 % па яйках, прычым за 2012—2017 гады гэтыя паказчыкі не апускаліся ніжэй 4 %[18].

Зноскі

  1. [http://www.eurasiancommission.org/ru/act/prom_i_agroprom/dep_agroprom/sensitive_products/Documents/%D0%BE%D0%B1%D0%B7%D0%BE%D1%80%20%D0%9F%D0%9B%D0%9E%D0%94%D0%AB%2030-11.pdf Уровень обеспеченности мясом птицы собственного производства, %]. С. 39 (руск.) 
  2. СХРБ, 2017, с. 51
  3. Наличие птицефабрик в государствах-членах ЕАЭС. С. 15 (руск.) 
  4. Обеспеченность племенным материалом. С. 17 (руск.) 
  5. СХРБ, 2014, с. 92
  6. СХРБ, 2017, с. 130
  7. СХРБ, 2017, с. 136
  8. СХРБ, 2017, с. 145—146
  9. Поголовье сельскохозяйственной птицы в ЕАЭС на конец года, млн. голов. С. 13 (руск.) 
  10. Производство мяса птицы в государства-членах ЕАЭС, тыс. тонн. С. 13 (руск.) 
  11. СХРБ, 2017, с. 150
  12. СХРБ, 2019, с. 150
  13. Производство на душу населения мяса птицы в государствах-членах ЕАЭС, кг. С. 14 (руск.) 
  14. СХРБ, 2017, с. 155
  15. Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн., 2012. — С. 100.
  16. Беларусь в цифрах, 2019. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 39.
  17. Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 155.
  18. СХРБ, 2019, с. 182

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]