Перайсці да зместу

Вытворчасць гародніны ў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вытворчасць гародніны ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем гародніны ў адмысловых гаспадарках. У гэтым артыкуле разглядаецца ўся гародніна без уліку бульбы.

Пасяўныя плошчы

[правіць | правіць зыходнік]

Больш за ўсё плошчаў занята агародніннымі культурамі ў Мінскай (15,1 тыс. га), Гомельскай і Брэсцкай (па 13,7 тыс. га) абласцях. Усяго на 2017 год у Беларусі гародніна вырошчваецца на 65,7 тыс. га[1][2].

Валавы збор гародніны

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе ўсімі гаспадаркамі было сабрана 1891 тыс. т гародніны (275 тыс. т, ці 14,5 % буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі, 347 тыс. т ці 18,5 % фермерскімі гаспадаркамі і 1270 тыс. т ці 67 % гаспадаркамі насельніцтва)[3].

Валавы збор гародніны ў тыс. тон[4].

Больш за ўсё гародніны было сабрана ў 2016 годзе ў Мінскай вобласці — 463,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці было сабрана 416,9 тыс. т, у Гомельскай — 322,7 тыс. т, у Гродзенскай — 250,9 тыс. т, у Магілёўскай — 221,8 тыс. т, у Віцебскай — 211,9 тыс. т. У Брэсцкай вобласці больш за ўсё гародніны сабралі фермерскія гаспадаркі, ва ўсіх астатніх абласцях — гаспадаркі насельніцтва[5].

Вытворчасць гародніны ў Беларусі складае каля 199 кг на душу насельніцтва[6].

Закрыты грунт

[правіць | правіць зыходнік]

Цяплічны комплекс Беларусі у асноўным прадстаўлены 21 буйной цяплічнай гаспадаркай з агульнай плошчай зашклёных зімовых цяпліц каля 250 га[7].

Валавы збор гародніны закрытага грунта ў тыс. тон[7].

Галоўныя культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі культурамі з’яўляюцца капуста (18 % пасяўной плошчы), морква (16 %), цыбуля (16 %), тамат (11 %), агуркі (9 %), часнок (5 %), зялёны гарох (2 %) і іншыя (23 %).

Пры гэтым асноўны аб’ём вытворчасці гародніны ў адкрытым грунце даюць морква, капуста, буракі і рэпчатая цыбуля, а ў парніковай гаспадарцы лідарамі з’яўляюцца агуркі, таматы і перац.

Валавы збор капусты ў тыс. тон[8].

Баланс попыту і прапановы на капусту ў 2017 годзе, тысяч тон[9]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
445,6 78,7 50,4 417,3 12,1

Валавы збор морквы ў тыс. тон[10].

Баланс попыту і прапановы на моркву ў 2017 годзе, тысяч тон[11]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
337,4 148,3 3,5 192,6 1,8

Цыбуля рэпчатая

[правіць | правіць зыходнік]

Валавы збор цыбулі рэпчатай у тыс. тон[12].

Баланс попыту і прапановы на цыбулю ў 2017 годзе, тысяч тон[13]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
242,5 11,4 37,7 268,8 14,0

Валавы збор таматаў у тыс. тон[14].

Валавы збор таматаў закрытага грунта ў тыс. тон[7].

Баланс попыту і прапановы на таматы ў 2017 годзе, тысяч тон[15]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
279,5 80,7 168,1 366,9 40,0

Валавы збор агуркоў у тыс. тон[16].

Валавы збор агуркоў закрытага грунта ў тыс. тон[7].

Баланс попыту і прапановы на агуркі ў 2017 годзе, тысяч тон[15]:

Валавы збор Вываз Увоз Спажыванне Доля ўвозу ў спажыванні
236,6 51,2 8,1 193,5 4,2

Забеспячэнне насеннем

[правіць | правіць зыходнік]

У Рэспубліцы Беларусь у дзяржаўны рэестр сартоў за перыяд з 2001 па 2015 год уключана 75 сартоў і 18 гібрыдаў 30 агароднінных культур селекцыі РУП «Інстытут агародніцтва». Аднымі з найбуйнейшых вытворцаў і рэалізатараў насення айчыннай і замежнай селекцыі з’яўляюцца РУП «Інстытут агародніцтва», РУП «Мінская АСГДС НАН Беларусі», РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства», ААТ «Минсксортсемовощ», ДНУ «Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі», УА «БДСГА». За 2006—2016 гады ўключаны ў рэестр і дапушчаныя да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 169 сартоў агароднінных культур (агурок, капуста белакачанная, лук рэпчаты, часнок азімы, морква, перац, баклажан, кабачок, гарох агароднінны, фасоля агароднінная, кукуруза цукровая і інш.), якія створаны айчыннымі навукова-даследчымі ўстановамі. З іх 106 сартоў — для вытворчасці і 63 сарты — для прысядзібнага вырошчвання[17].

  1. СХРБ 2017, с. 69.
  2. Динамика посевной площади овощных культур, тыс. га. С. 29 (руск.)
  3. СХРБ 2017, с. 87—88.
  4. Валовый сбор овощей в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 35 (руск.)
  5. СХРБ 2017, с. 102.
  6. Производство овощей на душу населения в государствах-членах, кг. С. 36 (руск.)
  7. а б в г Производство овощей защищенного грунта в государствах-членах ЕАЭС, тыс. т. С. 41 (руск.)
  8. Валовый сбор капусты в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 38 (руск.)
  9. Баланс спроса и предложения на капусту в 2017 году, тыс. тонн. С. 86 (руск.)
  10. Валовый сбор моркови в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 39 (руск.)
  11. Баланс спроса и предложения на морковь в 2017 году, тыс. тонн. С. 87 (руск.)
  12. Валовый сбор лука репчатого в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 38 (руск.)
  13. Баланс спроса и предложения на лук в 2017 году, тыс. тонн. С. 87 (руск.)
  14. Валовый сбор томатов в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 37 (руск.)
  15. а б Баланс спроса и предложения на томаты в 2017 году, тыс. тонн. С. 85 (руск.)
  16. Валовый сбор огурцов в государствах-членах в 2013—2017 гг., тыс. тонн. С. 37 (руск.)
  17. Насенне. С. 51—52 (руск.)