Вышадскае
Вышадскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 177,4[1] м |
Даўжыня | 1,64 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,45 км² |
Аб’ём | 0,00197 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,65 км |
Найбольшая глыбіня | 11 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | звыш 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 168 км² |
Упадаюць | рака Аўсянка, ручаі |
Выцякаюць | рака Аўсянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вы́шадскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера), каля вёскі Вышадкі.
Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км².
Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.
У возеры водзяцца шчупак, язь, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Каля возера археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік[3].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
- ↑ БелЭн 1997.
- ↑ Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 199—200. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вышадскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Уласаў Б. П. Вышадскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — С. 23. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-6434-56-6. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 23. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озер Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)