Валеўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Валеўка)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Валеўка
Valeŭka. Валеўка (1930-39).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
227 м
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Аўтамабільны код
4
Валеўка на карце Беларусі ±
Валеўка (Беларусь)
Валеўка
Валеўка (Гродзенская вобласць)
Валеўка

Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Насельніцтва 2065 чал. (1992). Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудку, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Наваградак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

Валеўка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Валеўку змяшчаецца ў «Гістарычных запісках» Ф. Еўлашэўскага і датуецца 1602. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.

У XVII ст. Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 падкаморы лідскі С. Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка знаходзілася ва ўладанні Незабытоўскіх, якія збудавалі тут грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. У гэты час паселішча набыла статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 тут было 20 двароў. У 1830 расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 — сельсавету Карэліцкага раёна. 3 1955 пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 у вёсцы было 139 двароў, на 1992 — 990 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Колішні касцёл на старым здымку

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
  • Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Валерый Шаблюк. Валеўка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 207.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]