Перайсці да зместу

Грыбачы (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грыбачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218809042
Грыбачы на карце Беларусі ±
Грыбачы (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Грыбачы (Гарадоцкі раён)
Грыбачы (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Грыбачы (Гарадоцкі раён)

Грыбачы́[1] (трансліт.: Hrybačy, руск.: Грибачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 35 км на поўнач ад Гарадка, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Невель, 74 км ад Віцебска. На поўначы і поўдні — участкі лесу. На паўночным захадзе — возера Валнея. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лахі і далей па шашы Гарадок — Невель.

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, у складзе Езярышчанскага староства. У 1795 годзе ўласнасць памешчыцы Надзеі Лявонцьевай. У першай палове XIX стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1839 годзе ў складзе фальварка Сяргейкава казённага маёнтка Езярышча. У 1841 годзе адносілася да Мехаўскага прыхода. У другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя вёска ў Старынскай воласці. У 1905 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 8 двароў, 71 жыхар, 116 дзесяцін зямлі; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 101 жыхар, 97 дзесяцін зямлі. Абедзве ў складзе Сяргейкаўскага сельскага таварыства і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1920 годзе вёскі Грыбачы 1-я, 13 двароў, 71 жыхар; Грыбачы 2-я, 10 двароў, 53 жыхары, 97 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Езярышчанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Пылькінскім сельсавеце. Школа 1-й ступені (у 1924 годзе 30 вучняў). З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другой сусветнай вайне з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Езярышчанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышанскім раёне. З 16 верасня 1960 года ў Гуркінскім сельсавеце. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе была ў складзе КУСП імя Дзімітрава. Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета[3].

  • 2 двары, 21 рэвізская душа (1785)
  • 35 рэвізскіх душ (1795)
  • 54 рэвізскія душы (1839)
  • 8 двароў, 64 рэвізскія душы (1841)
  • 12 двароў, 79 жыхароў (Грыбачы 1-я) і 11 двароў, 57 жыхароў (Грыбачы 2-я) (1926)
  • 16 жыхароў (1970)
  • 6 гаспадарак, 12 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 1 чалавек (2018)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.