Лоск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лоск
Гарадзішча 1.jpg
Від на гарадзішча XI—XVI стагоддзяў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
кан. 14 ст.
Ранейшыя назвы
Лошаск
Насельніцтва
280 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовы індэкс
222355
Аўтамабільны код
5
Лоск на карце Беларусі ±
Лоск (Беларусь)
Лоск
Лоск (Мінская вобласць)
Лоск

Лоск[1] (трансліт.: Losk, руск.: Лоск) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 280 жыхароў (2008).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 28 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 95 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на захадзе цячэ рака Буянка (правы прыток Бярэзіны).

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Малое Запруддзе і далей па шашы Гародзькі—Валожын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча

У вёсцы на паўночна-ўсходнім мысе ўзвышша, на правым беразе р. Буянка захавалася гарадзішча (мясцовая назва Замчышча), якое сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Паводле археалагічных даследаванняў у 11—13 ст. тут існавала паселішча.

У выніку археалагічных раскопак у перадмацерыковым пласце знойдзены фрагменты ляпнога посуду культуры штрыхаванай керамікі. Вышэй залягаюць раннесярэдневяковыя напластаванні. Знойдзены рэшткі гаршкоў (ёсць донцы са свастыкай), шматлікія жалезныя вырабы, асабліва цыліндрычныя замкі, кавалачкі керамічных плітак падлогі (11—13 ст). Сабрана больш за 100 фрагментаў рознакаляровых шкляных бранзалетаў кіеўскай і візантыйскай вытворчасці (гладкіх, гранёных і вітых), шкляныя пярсцёнкі і пацеркі, блізкія да візантыйскіх тыпаў, загатоўкі і пацеркі з бурштыну, самшытавыя грабеньчыкі, шмат шыферных прасліц і кавалкі амфар, сярэбраныя нацельныя крыжыкі, касцяныя вырабы. Загатоўкі і абрэзкі косці і рога сведчаць пра наяўнасць касцярэзнай вытворчасці. У пласце 12—13 ст. ускрыты рэшткі драўляных пабудоў — спаленыя і струхлелыя зрубы хат.

У пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца пад назвай Лошаск у кан. 14 ст. у «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх». У 14—18 ст. існаваў Лоскі замак.

У познасярэдневяковых пластах выяўлены кухонны і сталовы посуд 14—17 ст. (у большасці непаліваныя гаршкі, міскі, макотры, рынкі, збаны і інш.), фрагменты кафлі (з зялёнай палівай і паліхромныя), жалезныя вырабы (нажы, шпоры і іншы рыштунак конніка), рэшткі рэйнскай каменнай вазы, багаты астэалагічны матэрыял — рогі тураў, аленяў, ласёў, іклы дзікоў і інш. Бліжэй да замкавага вала выяўлены груды рознапамерных камянёў.

У 15 ст. ў складзе ВКЛ. Да 1444 г. маёнтак ва ўладанні князя Ф. Карыбутавіча (Альгердавіча), пасля 1447 г. земскага маршалка ВКЛ П. Мантыгердавіча. У 1489 маёнтак і мястэчка, уладальніца якога Г. Ф. Карыбутаўна (Лоская) заснавала тут у 1493 парафіяльны касцёл Божага Цела, святых Пятра і Ганны і карчму. У 1505—90-я гады маёнтак і замак ва ўладанні роду Кішкаў. Узгадваецца ў Карамзiна: "В августе 1519 года Воеводы наши, Князья Василий Шуйский из Смоленска, Горбатый из Пскова, Курбский из Стародуба ходили до самой Вильны и далее, опустошая, как обыкновенно, всю землю; разбили несколько отрядов и шли прямо на большую Литовскую рать, которая стояла в Креве, но удалилась за Лоск, в места тесные и непроходимые. Россияне удовольствовались добычею и пленом, несметным, как говорит Летописец." У дакументах 1538 г. згадваецца айцец Герасім, лоскі архімандрыт (настаяцель праваслаўнага манастыра-архімандрыі) і святар Мікалаеўскай царквы. Каля 1549 маёмасць манастыра перайшла ва ўласнасць П. Кішкі. У 1559 каталіцкая парафія і касцёл валодалі тут 15 дымаміпадданых сялян.

Паблізу Лоска ў 1567 з'явіўся дробнашляхецкі маёнтак ва ўласнасці ашмянскага зямяніна М. Чыжа. У 1567 мястэчка ў Ашмянскім павеце, дзейнічала друкарня (належала Я. Кішку, які ў 1572 купіў яе ў братоў Кавячынскіх і перавёз з Нясвіжа ў Лоск), якая размяшчалася ў замку. У 1573 сюды прыехалі друкар Д. Ланчыцкі і прапаведнік С. Будны, які ў 1574 надрукаваў перакладзены ім «Новы Запавет» з прадмовай і заўвагамі. У 1576 была выдадзена кн. С.Буднага «Аб галоўных палажэннях хрысціянскай веры» з прадмовай і трактат Цыцэрона «Пра абавязкі», у 1577 — вядомага польскага мысліцеля А. Маржэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай», у 1583 — кнігі С. Буднага «Аб чыне, які выкарыстоўвае меч», «Аб свецкай уладзе», у 1586 г. — падручнік па логіцы на лацінскай мове «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля». Выходзілі тут і іншыя кнігі. 3 1574 друкаром працаваў Я. Карцан (выдаў 7 кніг), а ў 1586—89 друкарняй кіраваў Ф. Бесямоўскі. С.Будны адсюль напісаў ліст англійскаму дзеячу Рэфармацыі і гісторыку Д. Фоксу. Гэты ліст меў значэнне ў рэфармацыйным друку. У 1983 на будынку школы ў памяць аб дзейнасці друкарні 16 ст. ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

З 1793 г. ў Расійскай імперыі. З 19 ст. ў Забрэжскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерніі. Падчас Першай сусветнай вайны праз Лоск была пракладзена чыгунка, якая ужывалася каб транспартаваць вялiкiя карабельныя гарматы, з якiх ажыццяўлялася бамбардыроўка нямецкiх умацаванняў, у тым лiку Крэўскага замка. З 1921 у складзе Польшчы ў Забрэжскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 у складзе БССР. З 1940 у Валожынскім раёне Баранавіцкай, з 1944 — Маладзечанскай, з 1960 — Мінскай вобласці. У 1940—1954 гадах цэнтр Лоскаўскага сельсавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 — 940 жыхароў
  • 1994 — 479 жыхароў, 210 гаспадарак
  • 2008 — 280 жыхароў, 141 гаспадарка

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з працяглай амаль прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Частка забудовы адмежавана ва ўсходнім баку, у зарэчнай частцы. Грамадскія будынкі — у цэнтры вёскі. Вытворчы сектар — на паўднёвай ускраіне.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Георгіеўская царква
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса з боку апсіды

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ло́ская, ж.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. — Мн., 1993.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1. — Мн., 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]