Пятрэвічы (Баранавіцкі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Пятрэвічы, Баранавіцкі раён)
Вёска
Пятрэвічы
| ||||||||||||||||||||||
Пятрэ́вічы[2] (трансліт.: Piatrevičy, руск.: Петревичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Баранавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 26 двароў, 298 жыхароў (1897)
- 49 двароў, 420 жыхароў (1909)
- 54 дамы, 251 жыхар (1921)
- 412 жыхароў (1939)
- 356 жыхароў (1959)
- 278 жыхароў (1970)
- 74 двары, 87 жыхароў (1998)
- 43 гаспадаркі, 76 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Пятровіч Першукевіч (1912—1980) — чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пятрэвічы (Баранавіцкі раён)