Віктар Юр’евіч Сотнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Сотнікаў)
Футбол
Віктар Сотнікаў
Поўнае імя Віктар Юр’евіч Сотнікаў
Нарадзіўся 27 ліпеня 2001(2001-07-27)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 33
Маладзёжныя клубы
2014—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2018—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (0)
2022— Беларусь БАТЭ (Барысаў) 10 (0)
2023   Узбекістан Бунёдкар (Ташкент) 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2020—2022 Беларусь Беларусь (да 21) 11 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 20 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 ліпеня 2022

Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001, Рубель) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а летам 2014 года далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра», з 2018 года пачаў гуляць за дубль клуба. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сезона 2020 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча з брэсцкім «Дынама» (2:0).

У сезоне 2021 стаў часам з’яўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 года[4]. У барысаўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі абаронцы.

У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[5]. У ліпені 2023 года БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 дубль Шахцёр Беларусь 25 1
2019 дубль Шахцёр Беларусь 18 3
2020 Д1 Шахцёр Беларусь 3 0
2021 Д1 Шахцёр Беларусь 13 0
2022 (1) Д1 Шахцёр Беларусь 6 0
2022 (2) Д1 БАТЭ Беларусь 10 0
2023 (1) Д1 Бунёдкар Узбекістан 8 0

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]