Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вікторыя (кронпрынцэса Швецыі)
Crown Princess Victoria June 8, 2013 (cropped).jpg
90px
 
Адукацыя:
Дзейнасць: свецкая львіца, дыпламат
Член у:
Веравызнанне: Шведская царква
Нараджэнне: 14 ліпеня 1977(1977-07-14)[1] (41 год)
Дынастыя: дынастыя Бернадотаў
Бацька: Карл XVI Густаў
Маці: Сільвія Рэната Зомерлат
Муж: Олаф Даніэль Вестлінг
Дзеці: Эстэль, герцагіня Эстэргётландская[d] і Оскар, герцаг Сконэ
 
Аўтограф: Signature of Victoria, Crown Princess of Sweden.png
Манаграма: Манаграма
 
Узнагароды:
ордэн «За заслугі» ордэн Белай ружы Фінляндыі Order of Adolphe of Nassau ордэн Трох Зорак Ордэн Слана ордэн Святога Олафа Knight Grand Cross of the Order of the Falcon Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Order of Honour Order of the Cross of Terra Mariana Order of the Lithuanian Grand Duke Gediminas ордэн Серафімаў ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Order of Leopold Order of the Star of Romania Order of the Southern Cross ордэн «Стара планіна» Order of the Republic Order of Grimaldi ордэн Каштоўнай кароны ордэн Заслуг Order of the White Star, 1st Class
Вікторыя, кронпрынцэса Швецыі

Кронпрынцэса Вікторыя (поўнае імя Вікторыя Інгрыд Аліса Дэзірэ, Victoria Ingrid Alice Désirée), герцагіня Вестэрготландская (шведск.: Kronprinsessan Victoria, Sveriges kronprinsessa, hertiginna av Västergötland; нар. 14 ліпеня 1977 г., Стакгольм) — спадчынніца шведскага трону, дачка караля Швецыі Карла XVI Густава з дынастыі Бернадотаў і каралевы Сільвіі, старэйшая сястра прынца Карла Філіпа і прынцэсы Мадлен. Вікторыя пры нараджэнні мела званне прынцэсы, але пасля канстытуцыйнай рэформы 1980 года, якая змяніла парадак спадкавання прастолу, стала спадчыннай прынцэсай Швецыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вікторыя нарадзілася 14 ліпеня 1977 г у шпіталі Каралінскага ўніверсітэта ў прыгарадзе Стакгольма — Сольнэ і была першым дзіцем у сям’і караля Швецыі Карла XVI Густава і каралевы Сільвіі. Імяніны прынцэсы адзначаюцца 12 сакавіка, а ў дзень нараджэння, 14 ліпеня, абавязкова падымаецца дзяржаўны сцяг.

Была хрышчоная ў Каралеўскай Царкве Швецыі 27 верасня 1977 года. Яе хроснымі бацькамі сталі кароль Нарвегіі Харальд V, дзядзька па матчынай лініі, Ральф Зомерлат, каралева Нідэрландаў Беатрыкс і яе цётка княгіня Дэзірэ, баранэса Сілфлайшэлд.

У цяперашні час Вікторыя з’яўляецца адзінай у свеце жанчынай-спадчынніцай каралеўскага трона (з тых, хто займае першае месца ў спісе прастоласпадкавання) і носіць тытул Яе каралеўская вялікасць кронпрынцэса. Па лініі свайго бацькі, які з’яўляецца траюрадным братам каралевы Лізаветы II, яна таксама з’яўляецца спадчынніцай брытанскага трону ў чарговасці атрымання на 205 месцы.

Зноскі

  1. Victoria Swedish princess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.