Ханс Бальдунг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ханс Бальдунг
Аўтапартрэт. Музей вытанчаных мастацтваў. Страсбург
Аўтапартрэт. Музей вытанчаных мастацтваў. Страсбург
Дата нараджэння: не раней за 1484 і не пазней за 1485
Месца нараджэння:
Дата смерці: верасень 1545[1]
Месца смерці:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, ілюстратар
Жанр: партрэт
Стыль: Верхнегерманская школа
Вядомыя працы: карціны, гравюры, малюнкі
Уплыў: Альбрэхт Дзюрэр
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Ханс Бальдунг (ням.: Hans Baldung, мянушка Грын ням.: Grien; 1480, 1484 ці 1485, Швебіш-Гмюнд — 1545, Страсбург) — адзін з выбітных мастакоў так званай Верхнегерманскай школы, вядомы як жывапісец, гравёр і малявальшчык. Лічыцца самым таленавітым вучнем Дзюрэра.

Родам з гуманістычна адукаванай сям'і юрыста. Неўзабаве пасля нараджэння Ханса сям'я пераехала ў Страсбург. У 1503 годзе Бальдунг ужо знаходзіцца ў майстэрні Дзюрэра ў Нюрнбергу, дзе застаецца да 1507 года, Бальдунг разам з Кульмбахам і Шэйфеленам робіць самастойна ілюстрацыі, зарабляючы на жыццё. Бальдунг адным з першых сярод жывапісцаў адкрыта далучыўся да Рэфармацыі.

Працаваў у Брэйсгау, Швейцарыі і Эльзасе. Пасяліўшыся з 1538 ў Страсбургу, быў прыдворным мастаком пры двары біскупа.

Самымі выбітнымі з яго прац лічацца карціны, якія знаходзяцца ў Ліхтэнтальскім жаночым манастыры, напісаныя ім у 1496 г., і галоўны алтар Фрайбургскага сабора, скончаны ў 1516 годзе.

Доўгі час Бальдунгу прыпісвалася аўтарства Ізенгеймскага алтара, які захоўваецца зараз у Кальмарскім музеі Унтэрліндэн. Сапраўдным аўтарам алтара з'яўляецца Маціяс Груневальд.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 17 жніўня 2017.
  2. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]