Гарошак вузкалісты
| Гарошак вузкалісты | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Гаро́шак вузкалісты[1] (Vicia sativa subsp. nigra, Vicia angustifolia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Лічыцца асобным відам, або падвідам Гарошка пасяўнога (Vicia sativa).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло 15—60[1] (15—80 (90)[2])см у даўжыню, тонкае, узыходнае каля асновы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, апушанае, з зубчастымі прылісткамі і складаецца з 4—6[1] пар лісткоў. Вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі вузкія, суцэльныя, 2,5—3[2] см у даўжыню, 2—3 [2]мм у шырыню. Кветкі буйныя, з пяццю[3] пялёсткамі, адзінкавыя або па 2 у пазухах лісця, амаль сядзячыя. Колер кветак пурпурова-фіялетавы. Плод — лінейны вузкі струк. Насенне цёмна-бурае, амаль чорнае, часам з плямамі, 2—2,5[2] мм у дыяметры.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Гарошак вузкалісты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Афрыкі. Заносны від у іншых рэгіёнах. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[3]. Сустракаецца на лугах, пашах і агародах, узлесках, у хмызняках, парках і садах, па берагах вадаёмаў, на камяністых россыпах, аблогах, пустках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пустазелле зерневых і прапашных культур. Каштоўная кармавая расліна, па якасці не саступае гарошку пасяўному[2].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ а б Горошек узколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
- Род Вика // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1948. — Т. XIII. — 588 с. — 4 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек узколистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia sativa subsp. nigra (L.) Ehrh. (Горошек узколистный) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Дикие родичи культурных растений. Vicia angustifolia Reichard. — Вика узколистная. // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)