Гарошак плотавы
Гарошак плотавы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Гаро́шак плотавы[1] (Vicia sepium) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, зрэдку пакрытая рэдкімі валаскамі. Сцяблы даўжынёй 30—100[1] сантыметраў, адзінкавыя, простыя, прамыя, учэпістыя. Лісце чаргаванае і складаецца з 5—7[1] (4—8[2]) пар лісткоў з травяністымі прылісткамі. На канцы ліста маецца вусік. Лісткі бледна-зялёныя, маюць даўжыню 20—30[2] міліметраў, падоўжана-эліптычную форму, голыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-фіялетавага або фіялетава-ліловага колеру, у пазушных суквеццях. Плод — голы, лінейны, бліскучы струк даўжынёй 30—40[2] мм і 6—8[2] мм у шырыню. Насенне бурага або чорнага колеру[2].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна[3]. Пераносіць цень[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пашах, агародах, аблогах і пустках, у парках і садах, каля дарог, часам як пустазелле. У горных раёнах распаўсюджваецца да вышыні 2550 м над узроўнем мора[2]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[2]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[2].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Гарошак плотавы лічыцца перспектыўнай раслінай у мэтах стварэння і паляпшэння сенакосаў і пашаў у лясной зоне з дастатковым увільгатненнем і непатрабавальны да ўрадлівасці глебы[2].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- ↑ а б в Горошек заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
- Род Вика // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1948. — Т. XIII. — 588 с. — 4 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia sepium L. (Горошек заборный) // ИАС «ООПТ России» (руск.)
- Дикие родичи культурных растений. Vicia sepium L. — Вика заборная (горошек заборный). // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)