Гаруны
Гаруны — невялікі субэтнас рускага народа[1], які пражывае ў цэнтральнай частцы Сумскай вобласці (Украіна) (у асноўным, у Бурынскім і Пуціўльскім раёнах). Рускі говар гаруноў мае рысы, блізкія беларускай і украінскай мовам[2].
Гаруны ўяўляюць сабою аўтахтоннае насельніцтва Сумскага Палесся, іх продкі пражывалі на гэтай тэрыторыі яшчэ ў часы Кіеўскай Русі[1]. Па меркаванні паўночнаамерыканскага даследніка Джэймса Ольсана гаруны з’яўляюцца ўкраінізаванай групай палехаў або «рускімі перасяленцамі, змяшаўшыміся з мясцовымі беларусамі і літоўцамі»[3]. Даследнік Фёдар Клімчук лічыць, што гаруны з’яўляюцца нашчадкамі мясцовых севяран і, магчыма, таксама радзімічаў[2].
У гаруноў захоўваецца субэтнічная ідэнтыфікацыя, і на бытавым узроўні яны адрозніваюць сябе ад іншых рускіх, а таксама ад украінцаў[4].
У гаруноў захоўваюцца ўнікальныя рысы паліфанічнага спеву.
Зноскі
- ↑ а б Русские на Украине Архівавана 19 мая 2007. Памылка ў зносках: памылковы тэг
<ref>
; імя "kongr" вызначана некалькі разоў з розным зместам - ↑ а б F.D. Klimchuk, About ethnoliguistic history of Left Bank of Dnieper (in conection to the ethnogenesis of Goriuns). Published in «Goriuns: history, language, culture» Proceedings of International scientific conferenc, (Institute of Linguistics, Russian Academy of Sciences, February 13, 2004)
- ↑ Olson, James Stuart. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. Greenwood Press, 1994. ISBN 0313274975. Page 554.
- ↑ Радыё «Свабодная Еўропа» пра гаруноў