Гацішча (Баранавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Гацішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
Гацішча на карце Беларусі ±
Гацішча (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Гацішча (Баранавіцкі раён)
Гацішча (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Гацішча (Баранавіцкі раён)

Гаці́шча[1] (трансліт.: Hacišča, руск.: Гатище) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 64 жыхары, 37 гаспадарак (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах Гацішчы вядомы з XVI ст. як вёска. У 1567 годзе шляхціч П. Біштоўтавіч выдзеліў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, у 2 фальварках Гацішчы малыя і Гацішчы вялікія 22 дамы.

З 1939 года абодва ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах загінула 13 аднавяскоўцаў.

У 1978 годзе да Вялікіх Гацішчаў далучана сумежная в. Тодараўцы.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Працуе магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]