Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў
Tikhov GA.jpg
Дата нараджэння 19 красавіка (1 мая) 1875(1875-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1960(1960-01-25) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы Пулкаўская абсерваторыя
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар Маскоўскі ўніверсітэт, Парыжскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік В. К. Цэсарскі, А. А. Белапольскі
Вядомыя вучні В. Г. Тэйфель
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Гаўрыла Адрыянавіч Ціхаў (1 мая 1875, Смалявічы — 25 студзеня 1960, Алма-Ата) — астраном. Доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949). Член-карэспандэнт АН СССР (1927). Акадэмік АН КазССР (1946). Ганаровы член АН БССР (1959), ганаровы член Амерыканскага астранамічнага таварыства (1946).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Г. А. Ціхаў нарадзіўся ў Смалявічах[2] Мінскай губерні ў сям’і чыгуначніка. У гімназію паступіў на станцыі Зайцава Севастопальскай чыгункі. У 1893 г. быў прыняты на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1897 годзе. У час вучобы ва ўніверсітэце, назбіраўшы грошай, набыў тэлескоп і ў 1894 годзе пабудаваў у Смалявічах прыватную абсерваторыю. Скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1901 годзе Г. А. Ціхаў вярнуўся ў Маскву, у 1902 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра. У 1906—1941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пераехаў у Алма-Ату, куды была эвакуіравана Пулкаўская абсерваторыя, і застаўся там да канца жыцця. З 1947 г. працаваў загадчыкам сектара астрабатанікі Акадэміі навук Казахскай ССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. А. Ціхаў займаўся даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі, вывучэннем спектрафотаметрычных уласцівасцей паверхні Марса і расліннасці Зямлі. Яму належыць шэраг прац па атмасфернай оптыцы і аэрафотаздымцы. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, метад падоўжнага спектрографа для вызначэння колеру зорак і інш. Аўтар шэрагу астранамічных прылад і больш за 230 навуковых прац. Сярод апублікаваных:

  • Основные труды. Т. 1—5. Алма-Ата: Изд-во АН Казахской ССР, 1954—1960.
  • Шестьдесят лет у телескопа. — М.: Детгиз, 1959.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Г. А. Ціхава названыя кратэры на Марсе і Месяцы, малая планета № 2251, знойдзеная 19 верасня 1977 г. Крымскай астрафізічнай абсерваторыяй.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Тихов Гавриил Адрианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Станцыя Вітгенштэйнская

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]