Гаўрыла Станіслававіч Здановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч
Дата нараджэння 10 красавіка 1900(1900-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1984(1984-07-06) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191955
Званне
Генерал-маёр
Камандаваў 230-я стралковая дывізія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Суворава ордэн Кутузава ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» Order of the Red Banner
Commons-logo.svg Гаўрыла Станіслававіч Здановіч на Вікісховішчы

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч (10 красавіка 1900 года, в. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 6 ліпеня 1984 года, Варонеж) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Пачатковая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Крывошын цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і.

Асірацеўшы, выхоўваўся ў дзіцячым прытулку ў вёсцы Салоніца ў Палтаўскай вобласці, дзе скончыў 6-ы клас пачатковай школы, атрымаў адукацыю шаўца і пачаў працаваць чаляднікам.

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.

Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў пад Пулкавым і Дзецкім Сялом супраць войскаў пад камандаваннем генерала Юдзеніча, якія надыходзілі на Петраград.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе скончыў камандныя курсы пры штабе 14-й арміі ў Крэмнеьчуке, у 1931 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1933 годзе — Акадэмічныя курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА(руск.) бел..

З 1931 года служыў на пасадах начальніка штаба палка, дывізіі.

Вялікая Айчынная і савецка-японская вайны[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1941 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У пачатковы перыяд вайны Здановіч разам з дывізіяй трапіў у акружэнне, з якога выйшаў з баямі пад Пыратынам (Палтаўская вобласць).

У верасні 1942 года палкоўнік Гаўрыла Станіслававіч Здановіч быў прызначаны на пасаду камандзіра 203-й стралковай дывізіі(руск.) бел., якая ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту ў лютым 1943 года ў ходзе Варашылаўградскай аперацыі(руск.) бел. вызваляла горада Краснадон, Свярдлоўск(руск.) бел. і Ровенькі(руск.) бел., а ў кастрычніку таго ж года ў ходзе Запарожскай аперацыі(руск.) бел. вызваліла горад Запарожжа, за што загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна дывізія атрымала ганаровае найменне «Запарожская».

З лютага па красавік 1944 года 203-я Запарожская стралковая дывізія (66-й стралковы корпус, 3-й Украінскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Здановіча прымала ўдзел у Нікапольска-Крыварожскай(руск.) бел. і Адэскай аперацыях(руск.) бел., у ходзе якіх былі вызваленыя Нікапаль, Мікалаеў і Адэса.

15 мая 1944 года ў баях за Днястроўскі плацдарм Г. С. Здановіч быў паранены.

13 красавіка 1945 года ў ходзе Браціслаўска-Брноўскай аперацыі(руск.) бел. дывізія пад камандаваннем Здановіча у складзе 49-га стралковага корпуса(руск.) бел. (53-я армія(руск.) бел., 2-і Украінскі фронт) вызваліла славацкі горад Гадонін(руск.) бел..

З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр Гаўрыла Станіслававіч Здановіч прымаў удзел у савецка-японскай вайне, падчас якой умела кіраваў баявымі дзеяннямі частак 203-й Запарожскай стралковай дывізіі (53-я армія, Забайкальскі фронт).

У жніўні 1945 года дывізія здзейсніла 1500-кіламетровы марш праз стэпе, пераадолела горы Вялікага Хінгана(руск.) бел., фарсіравала раку Ляохэ(руск.) бел., выйшаўшы ў раён горада Фусінь(руск.) бел. (КНР).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з японскімі мілітарыстамі генерал-маёру Гаўрыле Станіслававічу Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4772).

Пасляваенная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З заканчэннем вайны Здановіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі.

Быў начальнікам курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, затым — старшынёй Тамбоўскага абласнога камітэта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ, з жніўня 1951 года — ДТСААФ).

Абіраўся дэпутатам Тамбоўскага абласнога Савета ад Кірсанаўскага раёна(руск.) бел..

У 1955 годзе генерал-маёр Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч выйшаў у запас, пасля чаго жыў у Варонежы. Памёр 6 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Паўднёва-Заходніх могілках у Варонежы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Героя прысвоена Крывошынскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Зноскі

  1. Наградной лист. Подзвіг народа. Праверана 1 сакавіка 2014.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Зданович Г. С. Идём в наступление / Литературная запись Л. П. Максимова. — М.: Воениздат, 1980. — 181 с. — (Военные мемураы). — 65 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч на сайце «Героі краіны»