Перайсці да зместу

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўрыла Станіслававіч Здановіч
Дата нараджэння 10 красавіка 1900(1900-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1984(1984-07-06) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19191955
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 230-я стралковая дывізія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава ордэн Кутузава ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» Order of the Red Banner
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч (10 красавіка 1900 года, в. Крывошын, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь — 6 ліпеня 1984 года, Варонеж) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Пачатковая біяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Крывошын цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і.

Асірацеўшы, выхоўваўся ў дзіцячым прытулку ў вёсцы Салоніца ў Палтаўскай вобласці, дзе скончыў 6-ы клас пачатковай школы, атрымаў адукацыю шаўца і пачаў працаваць чаляднікам.

Ваенная служба

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская вайна

[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.

Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў пад Пулкавым і Дзецкім Сялом супраць войскаў пад камандаваннем генерала Юдзеніча, якія надыходзілі на Петраград.

У 1921 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час

[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе скончыў камандныя курсы пры штабе 14-й арміі ў Крэмнеьчуке, у 1931 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, у 1933 годзе — Акадэмічныя курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА  (руск.).

З 1931 года служыў на пасадах начальніка штаба палка, дывізіі.

Вялікая Айчынная і савецка-японская вайны

[правіць | правіць зыходнік]

З чэрвеня 1941 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У пачатковы перыяд вайны Здановіч разам з дывізіяй трапіў у акружэнне, з якога выйшаў з баямі пад Пыратынам (Палтаўская вобласць).

У верасні 1942 года палкоўнік Гаўрыла Станіслававіч Здановіч быў прызначаны на пасаду камандзіра 203-й стралковай дывізіі  (руск.), якая ў складзе Паўднёва-Заходняга фронту ў лютым 1943 года ў ходзе Варашылаўградскай аперацыі  (руск.) вызваляла горада Краснадон, Свярдлоўск  (руск.) і Ровенькі  (руск.), а ў кастрычніку таго ж года ў ходзе Запарожскай аперацыі  (руск.) вызваліла горад Запарожжа, за што загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна дывізія атрымала ганаровае найменне «Запарожская».

З лютага па красавік 1944 года 203-я Запарожская стралковая дывізія (66-й стралковы корпус, 3-й Украінскі фронт) пад камандаваннем генерал-маёра Здановіча прымала ўдзел у Нікапольска-Крыварожскай  (руск.) і Адэскай аперацыях  (руск.), у ходзе якіх былі вызваленыя Нікапаль, Мікалаеў і Адэса.

15 мая 1944 года ў баях за Днястроўскі плацдарм Г. С. Здановіч быў паранены.

13 красавіка 1945 года ў ходзе Браціслаўска-Брноўскай аперацыі  (руск.) дывізія пад камандаваннем Здановіча у складзе 49-га стралковага корпуса  (руск.) (53-я армія  (руск.), 2-і Украінскі фронт) вызваліла славацкі горад Гадонін  (руск.).

З заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр Гаўрыла Станіслававіч Здановіч прымаў удзел у савецка-японскай вайне, падчас якой умела кіраваў баявымі дзеяннямі частак 203-й Запарожскай стралковай дывізіі (53-я армія, Забайкальскі фронт).

У жніўні 1945 года дывізія здзейсніла 1500-кіламетровы марш праз стэпе, пераадолела горы Вялікага Хінгана  (руск.), фарсіравала раку Ляохэ  (руск.), выйшаўшы ў раён горада Фусінь  (руск.) (КНР).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з японскімі мілітарыстамі генерал-маёру Гаўрыле Станіслававічу Здановічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4772).

Пасляваенная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З заканчэннем вайны Здановіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі.

Быў начальнікам курса Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, затым — старшынёй Тамбоўскага абласнога камітэта Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ, з жніўня 1951 года — ДТСААФ).

Абіраўся дэпутатам Тамбоўскага абласнога Савета ад Кірсанаўскага раёна  (руск.).

У 1955 годзе генерал-маёр Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч выйшаў у запас, пасля чаго жыў у Варонежы. Памёр 6 ліпеня 1984 года. Пахаваны на Паўднёва-Заходніх могілках у Варонежы.

Імя Героя прысвоена Крывошынскай сярэдняй школе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Зноскі

  1. Наградной лист. Подзвіг народа. Праверана 1 сакавіка 2014.
  • Зданович Г. С. Идём в наступление / Литературная запись Л. П. Максимова. — М.: Воениздат, 1980. — 181 с. — (Военные мемураы). — 65 000 экз.(недаступная спасылка)

Гаўрыла Станіслававіч Здановіч на сайце «Героі краіны»