Генадзь Мікалаевіч Варанцоў
| Генадзь Варанцоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Сяргей Лінг Уладзімір Ярмошын |
||||||
| Папярэднік | Валянцін Сукала | ||||||
| Пераемнік | Віктар Галаванаў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1948 |
||||||
| Смерць | 18 лістапада 2023 | ||||||
| Нацыянальнасць | беларус | ||||||
| Адукацыя | |||||||
Гена́дзь Мікала́евіч Варанцоў (нар. 1948 ў г. Вілейка Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1964 годзе фрэзероўшчыкам на Маладзечанскім станкабудаўнічым заводзе.
У 1967—1969 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі.
Пасля службы вярнуўся на Маладзечанскі станкабудаўнічы завод, дзе прайшоў шлях ад фрэзероўшчыка, майстра да інжынера.
У 1977 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта працаваў суддзёй, старшынёй суда ў горадзе Маладзечна.
У 1991—1995 гадах — Член Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
З 1995 года — начальнік ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.
23 студзеня 1997 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.[1]
21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Bymedianet(недаступная спасылка)