Леанід Андрэевіч Дашук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Дашук
сцяг
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
сцяг
21 лютага 1991 — 4 лютага 1994
Прэм’ер-міністр: Вячаслаў Кебіч
Пераемнік: Валянцін Сукала
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 22 чэрвеня 1932(1932-06-22) (87 гадоў)
 
Узнагароды:

Ордэн «Знак Пашаны»

Леані́д Андрэевіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932, г. Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (19911994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.

У 1964-1965 гадах — следчы пракуратуры Барысаўскага раёна, пасля следчы пракуратуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1965—1968 — суддзя Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

У 1968—1976 — суддзя Слуцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1976—1990 — член Вярхоўнага Суда БССР.

21 лютага 1991 года быў прызначаны Міністрам юстыцыі БССР.[1]

4 лютага 1994 года быў вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі.[2]

З 23 верасня 1992 года быў прызначаны суддзёй Эканамічнага Суда СНД[3], дзе займаў пасады Старшыні Суда і Старшыні Пленума Эканамічнага Суда СНД.

У 1997 годзе выйшаў на пенсію.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

24 кастрычніка 2000 года узнагароджаны Ганаровай граматай Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

5 ліпеня 2012 года прысвоена званне «Ганаровы работнік Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі