Яўген Іосіфавіч Каваленка
Яўген Іосіфавіч Каваленка | |
---|---|
Нараджэнне |
26 чэрвеня 1980 (43 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | юрыст |
Узнагароды |
Яўген Іосіфавіч Каваленка (нар. 26 чэрвеня 1980, Борзя, Чыцінская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (з 22 красавіка 2024 года). Кандыдат юрыдычных навук (2008), дацэнт (2013).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1980 года ў г. Борзя Чыцінскай вобласці РСФСР.
У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2005 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Англійская мова». У 2006 годзе скончыў аспірантуру ў Беларускім дзяржаўным эканамічным ўніверсітэце. У 2008 годзе ў БДУ абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Абарона замежных інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь па нормах міжнародных дагавораў»[1]. У 2016 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва»[2].
У 2005—2010 гадах працаваў у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення прававога рэгулявання грамадзянскіх, экалагічных адносін, ліцэнзавання і знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы эканомікі і экалогіі.
У 2010—2014 гадах працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення дзяржаўнага і міжнароднага права галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2014—2015 гадах працаваў намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2015—2020 гадах — дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У 2020—2024гадах — начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
22 красавіка 2024 года года прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца першым намеснікам старшыні Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017);
- медаль «За працоўныя заслугі» (2021)[4].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Чыцінскай вобласці
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь