Перайсці да зместу

Віктар Рыгоравіч Галаванаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Рыгоравіч Галаванаў
4-ы Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь
1 кастрычніка 2001 — 13 снежня 2011
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Папярэднік Генадзь Варанцоў
Пераемнік Алег Сліжэўскі

Нараджэнне 15 снежня 1952(1952-12-15) (73 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Месца працы
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (нар. 15 снежня 1952(1952-12-15), Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Нарадзіўся 15 снежня 1952 года ў г. Барысаў Мінскай вобласці.

У 1969—1971 гадах працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 1971—1973 гадах служыў у войску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.

Пасля сканчэння БДУ ў 1979 годзе — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.

У 1980—1987 гадах — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.

У 1987—1988 гадах — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.

У 1988—1992 гадах — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1992—1995 гадах — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».

У 1995—1996 гадах — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

У 1996—1999 гадах — намеснік, з 1999 года па 28 верасня 2000 года — першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

11 верасня 2000 года прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).

28 верасня 2000 года рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».

З 1 кастрычніка 2001 года[1] па 13 снежня 2011 года — Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.

Удзел у палітычных рэпрэсіях

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў Міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[2].

19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[3][4]. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[5].

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558
  2. Białoruski system... — С. 45.
  3. Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  4. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  5. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.