Віктар Рыгоравіч Галаванаў
Віктар Рыгоравіч Галаванаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч | ||||||
Папярэднік | Генадзь Варанцоў | ||||||
Пераемнік | Алег Сліжэўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1952 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1952 годзе у г. Барысаў Мінскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спецыяльнасці юрыст, палітолаг.
Пасля сканчэння БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намеснікам начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі, намеснікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
Кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1969—1971 працаваў слесарам на Бабруйскім вопытна-механічным заводзе, у 1971—1973 служыў у войску.
У 1979 — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў.
У 1980—1987 — інструктар гаркама, абкама КПБ у Бабруйску і Магілёве.
У 1987—1988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама.
У 1988—1992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намеснік начальніка кіравання Міністэрства юстыцыі Беларусі.
У 1992—1995 — намеснік старшыні Белдзяржпатэнта, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
У 1995—1996 — сябар Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
У 1996—1999 — намеснік, у 1999 — 28 верасня 2000 — першы намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
11 верасня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).
28 верасня 2000 рашэннем Савета міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
1 кастрычніка 2001 указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова).
З 1 кастрычніка 2001 да 13 снежня 2011 гг. міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Затым — рэктар Беларускага інстытута правазнаўства.
Удзеў у палітычных рэпрэсіях
[правіць | правіць зыходнік]Паводле рапорту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і демакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстіцыі, кіраваў шматлікімі судовымі пераследамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсыі супраць Саюза палякаў на Беларусі[1].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]19 чэрвеня 2006 года Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[2][3]. Таксама Галаванава дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Зноскі
- ↑ Białoruski system... — С. 45.
- ↑ Issuance of new Belarus Executive Order; Belarus Designations; Liberia Designation Removal (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (19 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- пад рэд. др Дар'юша Залеўскага, Марка Буцька, Міхала Куркевіча і Томаша Пісулі. Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary. Raport z realizacji projektu „Centrum dokumentacji i pomocy ofiarom represji politycznych na Białorusi”. — Варшава: Фонд Свабода і Дэмакратыя, снежань 2007. — С. 72. Архівавана 4 верасня 2011. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Архівавана 8 снежня 2012. (руск.)
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Палітыкі Беларусі
- Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Рэктары БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій