Валянцін Алегавіч Сукала
Валянцін Алегавіч Сукала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Файл:Valentin Sukalo.jpg | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Каравай | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | Леанід Дашук | ||||||
Пераемнік | Генадзь Варанцоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Міхаіл Гарбачоў | ||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Рыжкоў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Каравай | ||||||
Пераемнік | Валерый Ціхіня | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вячаслаў Жукоўскі | ||||||
Пераемнік | Георгій Хоміч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1942 (82 гады) |
||||||
Бацька | Алег Сукала | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002) Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d] (12 жніўня 2002) |
Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 16 жніўня 1942, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1958—1962 гадах быў работнікам Мінскага трактарнага завода і Мінскага механічнага завода імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года — суддзя народнага суда Мядзельскага раёна (Мінская вобласць). З 1972 года — суддзя Мінскага абласнога суда, 8-м старшынёй якога стаў з 14 снежня 1976 года. З 1984 года — намеснік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 года — начальнік упраўлення агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. З 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 года — 6-ы міністр юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загадчыкам дзяржаўна-прававога аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесніка старшыні Вярхоўнага суда СССР. 22 снежня 1989 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Сукала прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас (1989)[1].
З 1992 года — намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 года — міністр юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 года заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Па яго ініцыятыве праведзены Першы з’езд суддзяў Беларусі, уведзены новы інстытут суддзяў па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях, пачаў працу Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Удзельнічаў у распрацоўцы новых Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Беларусі.
У 2000 годзе атрымаў званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне пра абвяшчэнне Валянціну Сукалу Падзякі Прэзідэнта Беларусі[2].
5 лютага 2018 года старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касацыйнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэнняў 1-й інстанцыі[3].
Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[4][5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2002)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002)
- Ордэн Айчыны III ступені (2022)
Зноскі
- ↑ БелЭн 2004.
- ↑ "Сукала Валянцін Алегавіч". Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. 2018. Архівавана з арыгінала 12 верасня 2021. Праверана 23 снежня 2018.
- ↑ Аліса Грыгарчук, тэлеканал «Беларусь 4» (5 лютага 2018). "Зрабіць суд эканамічным". Тэлерадыёкампанія «Брэст». Праверана 23 снежня 2018.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: лічбавыя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сукала Валянцін Алегавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
- Міністры юстыцыі БССР
- Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Мінскага абласнога суда
- Юрысты Беларусі
- Суддзі Беларусі