Валянцін Алегавіч Сукала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Валянцін Алегавіч Сукала
Valentin Sukalo.jpg
Сцяг 2-і старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Сцяг
з 4 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Каравай
Сцяг 2-і міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сцяг
27 кастрычніка 1994 — 8 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг
Папярэднік Леанід Дашук
Пераемнік Генадзь Варанцоў
1-ы намеснік старшыні Вярхоўнага суда СССР
1989 — 1991
Прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў
Кіраўнік урада Мікалай Рыжкоў
6-ы міністр юстыцыі БССР
19 лістапада 1988 — 28 красавіка 1989
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Уладзімір Каравай
Пераемнік Валерый Ціхіня
8-ы старшыня Мінскага абласнога суда
17 снежня 1976 — 12 снежня 1984
Папярэднік Вячаслаў Жукоўскі
Пераемнік Георгій Хоміч

Нараджэнне 16 жніўня 1942(1942-08-16) (79 гадоў)
Бацька Алег Сукала
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык
Узнагароды

Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 16 жніўня 1942, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958—1962 гадах быў работнікам Мінскага трактарнага завода і Мінскага механічнага завода імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1968 года — суддзя народнага суда Мядзельскага раёна (Мінская вобласць). З 1972 года — суддзя Мінскага абласнога суда, 8-м старшынёй якога стаў з 14 снежня 1976 года. З 1984 года — намеснік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 года — начальнік упраўлення агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. З 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 года — 6-ы міністр юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загадчыкам дзяржаўна-прававога аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесніка старшыні Вярхоўнага суда СССР. 22 снежня 1989 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Сукала прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас (1989)[1].

З 1992 года — намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 года — міністр юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 года заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Па яго ініцыятыве праведзены Першы з’езд суддзяў Беларусі, уведзены новы інстытут суддзяў па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях, пачаў працу Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі. Удзельнічаў у распрацоўцы новых Крымінальнага, Крымінальна-працэсуальнага і Крымінальна-выканаўчага кодэксаў Беларусі.

У 2000 годзе атрымаў званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Распараджэнне пра абвяшчэнне Валянціну Сукалу Падзякі Прэзідэнта Беларусі[2].

5 лютага 2018 года старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касацыйнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэнняў 1-й інстанцыі[3].

Унесены ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[4][5].

Зноскі

  1. БелЭн, 2004
  2. Сукала Валянцін Алегавіч, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь (2018). Праверана 23 снежня 2018.
  3. Аліса Грыгарчук, тэлеканал «Беларусь 4». Зрабіць суд эканамічным, Тэлерадыёкампанія «Брэст» (5 лютага 2018). Праверана 23 снежня 2018.
  4. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  5. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]