Алег Леанідавіч Сліжэўскі
Алег Сліжэўскі | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 13 снежня 2011 | ||||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Віктар Галаванаў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | юрыст | |||
Нараджэнне | 16 жніўня 1972 (48 гадоў) |
Алег Леанідавіч Сліжэўскі (нар.16 жніўня 1972) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Працоўную дзейнасць пачаў на Гродзенскім заводзе «Радыёпрыбор».
У 1990—1992 г.г. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
У 1998 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».
З снежня 1996 года па сакавік 1999 г. — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёна Гродна.
З сакавіка 1999 г. па лістапад 2002 г. — галоўны спецыяліст, намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзейнасці судоў ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
З лістапада 2002 г. па верасень 2010 г. — намеснік начальніка ўпраўлення грамадскіх аб’яднанняў — начальнік аддзела палітычных партый і прафсаюзаў упраўлення грамадскіх аб’яднанняў, начальнік упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі.
З 3 верасня 2010 года па 13 снежня 2011 г. — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.
У 1999 годзе скончыў магістратуру Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, у 2005 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
13 снежня 2011 года прызначаны міністрам юстыцыі Беларусі[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]
Санкцыі ЕС і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]
Алег Сліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года[4] як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі, прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як кіраўнік аддзела грамадскіх арганізацый, партый і няўрадавых арганізацый Міністэрства юстыцыі і член ЦВК[5].
Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці міністра юстыцыі, члена Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзела грамадскіх арганізацый і палітычных партый Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў[6][7]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі і згодна з кантролем, які ён ажыццяўляе над судовай сістэмай, Алег Сліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацый і палітычных партый, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[7].
31 жніўня 2020 года Сліжэўскі быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў[8]. Восенню 2020 года Сліжэўскага як члена ЦВК ўключылі ў свае санкцыённыя спісы ЕС (за парушэнне выбарчага працэсу, невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці і празрыстасці, фальсіфікацыю вынікаў выбараў[9]), Канада[10], Вялікабрытанія[11], Швейцарыя[12][13].
Таксама Сліжэўскі знаходзіцца ў санкцыённым спісе ЗША за «афіцыйнае абгрунтаванне палітычных рэпрэсій і фальсіфікацый на выбарах»[14].
Зноскі
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні. БЕЛТА.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.) . Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
- ↑ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ↑ 7,0 7,1 EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Official Journal of the European Union L 319 I/1 (англ.) . EUR-Lex(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Canada, Global Affairs Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations. Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел..
- ↑ Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (руск.) . TUT.BY (11 снежня 2020). Праверана 25 снежня 2020.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(англ.) бел.
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Асобы
- Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь