Генрык Мінкевіч
Генрык Мінкевіч | |
---|---|
польск.: Henryk Minkiewicz-Odrowąż | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1880[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1940 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Польшча |
Род войскаў | Пяхота |
Гады службы | 1914—1934 |
Званне | Генерал дывізіі |
Камандаваў |
Гарнізон Варшава (1917—1918) 2 пяхотная дывізія легіёнаў (1918—1920) 2 брыгада польскіх легіёнаў (1920—1921) Корпус аховы памежжа (1924—1929) |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Польска-ўкраінская вайна Польска-савецкая вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́нрык Мінке́віч (польск.: Henryk Minkiewicz-Odrowąż; 19 студзеня 1880, Сувалкі, Царства Польскае — 9 красавіка 1940, Катынь, РСФСР, СССР) — польскі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і польска-савецкай вайны, генерал дывізіі Войска Польскага, першы камандзір Корпуса аховы памежжа (1924—1929).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Генрык Мінкевіч нарадзіўся 19 студзеня 1880 года ў Сувалках. Належаў да шляхецкай сям’і гербу «Адрованж»: бацька — Казімер Мінкевіч — быў падатковым інспектарам, маці — Караліна Міхалоўская, брат — Рамуальд Мінкевіч — польскі біёлаг.
Пасля сканчэння гімназіі ў Марыямпалі Генрык Мінкевіч паступіў у 1898 г. у Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе вывучаў прыродазнаўчыя навукі, а таксама далучыўся да Польскай сацыялістычнай партыі. Праз чатыры гады пераехаў у Кракаў, дзе ў наступным годзе быў залічаны ў Ягелонскі ўніверсітэт на медычны факультэт, а пасля — на жывапіс у Кракаўскую акадэмію мастацтваў, якую так і не скончыў[3].
Пасля завяршэння адукацыі стаў займацца палітычнай дзейнасцю: быў сябрам Цэнтральнага камітэту рабочых Польскай сацыялістычнай партыі, дзе пасябраваў з Юзафам Пілсудскім, удзельнічаў у Баявой сацыялістычнай арганізацыі, Саюзе актыўнай барацьбы і стралковым звязе. У 1909 годзе разам з Казімерам Пужакам у Рыме выканаў смяротны прысуд, прызначаны палітычнаму правакатару Эдмунду Тарантовічу. Пасля канфлікту з Юзафам Пілсудскім, выкліканага рознымі поглядамі на дзейнасць стралковага аддзелу «Закапаны», быў выключаны з Саюза актыўнай барацьбы і стралковага звяза.
Падчас Першай сусветнай вайны Генрык Мінкевіч далучыўся да польскіх легіёнаў, атрымаў званне паручніка і камандаванне першай ротай трэцяга пяхотнага палка пад кіраўніцтвам капітана Юзафа Галера. У ходзе службы быў павышаны да падпалкоўніка і камандзіра брыгады таго ж палка. 6 ліпеня 1916 г. у бітве пад Касцюхноўкай быў паранены і ўзяты ў палон рускімі войскамі, адкуль у наступным годзе збег[3]. У ліпені 1917 года Генрыка Мінкевіча прынялі на службу ў польскія ўзброеныя сілы і 13 жніўня таго ж года пяхотны генерал Ганс Гартвіг фон Безелер павысіў яго да палкоўніка, што дазволіла Мінкевічу стаць камандзірам першай пяхотнай брыгады і камендантам Варшаўскага гарнізону. Па сканчэнні вайны камандаваў раззбраеннем частак германскай імперскай арміі і заняццем важных аб’ектаў жаўнерамі Польскага сацыялістычнага звязу, потым быў прызначаны намеснікам камандзіра вайсковай акругі «Пшэмысль»[4].
У 1918—1920 гадах служыў на ўсходнім фронце. Як камандзір аперацыйных злучэнняў браў удзел у польска-ўкраінскай вайне, а пазней, знаходзячыся на чале другой пяхотнай дывізіі легіёнаў, ваяваў з чырвонаармейцамі падчас польска-савецкай вайны. 1 мая 1920 года адбылося павышэнне ў званні колішняга палкоўніка да генерала падпаручніка ў звязку афіцэраў былых польскіх легіёнаў[4]. Прыняў удзел у варшаўскай бітве, а ад 25 ліпеня быў намеснікам вайсковага губернатара Варшавы і камандзіра першай арміі генерала Францішака Лацініка. 8 ліпеня 1921 г. узяў камандаванне чацвёртай пяхотнай дывізяй ва Улацлаваку[5]. 1 мая 1922 г. Генрык Мінкевіч быў узведзены на пасаду намесніка камандзіра Акругі корпуса №5 у Кракаве, а 30 жніўня наступнага года — на аналагічную пасаду ў першым варшаўскім корпусе[4], у сувязі з чым неўзабаве атрымаў званне брыгаднага генерала са старшынствам з 1 чэрвеня 1919 г. і 33 нумарам у адпаведным корусе[6].
1 верасня 1924 г. быў звольнены з пасады намесніка камандзіра акругі корпуса і прадстаўлены ў распараджэнне Міністэрства ўнутраных справаў у якасці камандзіра новаўтворанага Корпуса аховы памежжа, што было афіцыйна зацверджана загадам прэзідэнта Станіслава Вайцяхоўскага ад 16 лютага 1925 года[7]. У 1929 годзе быў звольнены па загадзе Юзафа Пілсудскага, нягледзячы на шматлікія арганізацыйныя і камандзірскія дасягненні Генрыка Мінкевіча, а таксама тое, што падчас службы ён атрымаў чарговае павышэнне да генерала дывізіі. Пасля звальнення Генрык Мінкевіч застаўся ў распараджэнні Міністэрства ўнутраных справаў, аднак больш не займаў кіраўнічых пастоў і ў 1934 г. падаў у адстаўку[4].
Па выхадзе ў адстаўку пражываў у ваеннай асадзе Ямна ў Брэсцкім павеце, дзе і быў арыштаваны савецкімі органамі ўнутраных справаў неўзабаве пасля пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і, нягледзячы на сталы ўзрост і статус адстаўнога афіцэра, быў пасаджаны ў лагер у Казельску, дзе быў афіцэрам найвышэйшага рангу сярод вязнікаў. У сувязі з пачаткам ліквідацыі лагера ў красавіку 1940 года і на падставе чутак пра далейшы лёс арыштаваных выдаў ліст да польскіх жаўнераў у знак пратэсту супраць меркаванай перадачы іх немцам і супраць вымушанага ўтрымлівання ў СССР[8].
Паводле некалькіх ацалелых дзённікаў вязняў Казельска вынікае, што генералы Герык Мінкевіч, Мечыслаў Смаравінскі і Браніслаў Багатырэвіч, а таксама каля 120 іншых афіцэраў былі вывезены з лагеру 7 красавіка 1940 года. Верагодна, што іх расстрэл адбыўся праз два дні, таму што генерал быў у адным лісце адпраўкі разам з Адамам Солскім, які вёў дзённік з апісаннем таго дня, калі іх вывезлі ў лес і даглядзелі. Цела Генрыка Мінкевіча не было апазнана сярод пахаваных на Польскім ваенным могільніку ў Катыні, у адрозенні ад парэшткаў генералаў Багатырэвіча і Смаравінскага[9].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн воінскай доблесці (нумар 3960) — атрымаў у 1921 годзе[4]
- Ордэн адраджэння Польшчы — атрымаў 10 лістапада 1927 года «за надзвычай плённую дзейнасць на полі ўзмацнення дзяржаўнасці Польшчы на памежжы»[4]
- Крыж незалежнасці
- Крыж Храбрых (чатырохкратна)
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Ад 20 студзеня 1992 года падляшскі аддзел памежнай службы ў Беластоку называецца ў гонар «генерала дывізіі Генрыка Мінкевіча»[10].
- Пастановай № 112-48-07 Прэзідэнта Польскай Рэспублікі Леха Качыньскага ад 5 кастрычніка 2007 года Генрыку Мінкевічу пасмяротна прысвоена званне генерала. Узнагароджанне прайшло 9 лістапада ў Варшаве падчас мерапрыемства «Памятаем Катынь — святкуем подзвігі герояў»[11].
- 15 жніўня 2014 года, у гонар 94-годдзя варшаўскай бітвы на вайсковых могілках у Асаўцы была адчынена шыльда з пералічэннем камандзіраў польскіх аддзяленняў, якія ўдзельнічалі ў бітвах і былі забіты ў Катыні. На шыльдзе сярод іншых камандзіраў было змешчана імя Генрыка Мінкевіча[12].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Henryk Minkiewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Henryk Minkiewicz (Odrowąż-Minkiewicz) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Prochwicz 2003, с. 339.
- ↑ а б в г д е Dziennik Ministerstwa Spraw Wojskowych.
- ↑ Bielski 1995, с. 130.
- ↑ Lista starszeństwa oficerów zawodowych 1922, с. 15.
- ↑ Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych Nr 14 z 18 lutego 1925 roku, s. 62.
- ↑ Felsztyn 1989, с. 29.
- ↑ Księga Cmentarna Polskiego 2000, с. 404.
- ↑ Podlaski Oddział Straży Granicznej - Historia
- ↑ Monitor Polski, nr 85 z 16 listopada 2007, poz. 885
- ↑ Odsłonięcie w Ossowie popiersi gen. Andrzeja Błasika i abp. Mirona Chodakowskiego
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych.
- Lista starszeństwa oficerów zawodowych. — Варшава: Ministerstwo Spraw Wojskowych, 1922.
- Tadeusz Felsztyn. Druga strona Kozielska. W: Andrzej Leszek Szcześniak: Katyń. Relacje, wspomnienia, publicystyka. — Warszawa: Alfa, 1989. — ISBN 83-7001-296-5.
- Mieczysław Bielski. Generałowie odrodzonej Rzeczypospolitej. — Toruń: Wydawnictwo Turpress, 1995. — ISBN 83-902482-8-X.
- Jerzy Prochwicz. Formacje Korpusu Ochrony Pogranicza w 1939 roku. — Варшава: Wydawnictwo Neriton, 2003. — ISBN 83-88973-58-4.
- Stawecki P. Słownik biograficzny generałów Wojska Polskiego 1918-1939. — Варшава: Bellona, 1994. — ISBN 83-11-08262-6.
- Tadeusz Kryska-Karski, Stanisław Żurakowski. Generałowie Polski Niepodległej. — 2-е. — Варшава: Editions Spotkania, 1991.
- Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego: Katyń.. — Rada Ochrony Pamięci Walk i Męczeństwa, 2000. — 404 с.
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Сувалках
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласці
- Памерлі ў Смаленску
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры Крыжа Незалежнасці
- Кавалеры крыжа Храбрых
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Корпус аховы памежжа
- Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939)