Геральд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Геральд
Herald Island map.png
71°23′ пн. ш. 175°40′ з. д.HGЯO
Акваторыя Чукоцкае мора
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Чукоцкая аўтаномная акруга
Геральд (Расія)
Геральд
Геральд
Геральд (Чукоцкая аўтаномная акруга)
Геральд
Геральд
Плошча 11,3 км²
Насельніцтва 0 чал.
Herald Island Muir.PNG

Геральд (руск.: Геральд), расійскі востраў у Чукоцкім моры, у 60 км на ўсход ад вострава Урангеля. Уяўляе сабою граніта-гнейсавы астанец. Плошча 8 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора — 380 м.

Клімат суровы. Вялікую частку года над раёнам перамяшчаюцца масы халоднага арктычнага паветра з нізкім утрыманнем вільгаці і пылу. Улетку з паўднёвага ўсходу даходзіць цяплейшае і вільготнае паветра з Ціхага акіяна. Перыядычна прыходзяць сухія і моцна нагрэтыя паветраныя масы з Сібіры. Палярны дзень — з 2-й дэкады мая па 20-я чысла ліпеня. Палярная ноч — з 2-й дэкады лістапада па канец студзеня.

Зімы працяглыя, характарызуюцца ўстойлівым марозным надвор'ем, моцнымі паўночнымі ветрамі. Сярэдняя тэмпература студзеня −21,3 ºС, асабліва халодныя месяцы — люты і сакавік. У гэты перыяд тэмпература на працягу тыдняў трымаецца ніжэй за −30 ºС, частыя завеі пры хуткасці ветра да 40 м/с і вышэй. Лета прахалоднае, здараюцца замаразкі і снегапады, сярэдняя тэмпература ліпеня вагаецца ад +2 ºС да +2,5 ºС. Сярэдняя адносная вільготнасць каля 88 %, гадавая сума ападкаў каля 120 мм. Разам з востравам Урангеля ўваходзіць у склад запаведніка «Востраў Урангеля».

Шаблон:Астравы Чукоцкага мора